Сёстры Хатыні

Вёска Шкленікава адзначае 70 гадоў з дня, калі была спалена

На Мядзельшчыне ўспамінаюць ахвяр фашызму.

Жыхары вёскі Шкленікава адзначаюць трагічную дату — 70 гадоў з той пары, як вёска была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі. У той дзень у агні жывымі згарэлі 16 яе жыхароў. Шкленікава напаткаў лёс Хатыні праз чатыры дні пасля таго, як пачалося вызваленне Беларусі. Як расказваюць відавочцы, усіх, хто не паспеў схавацца ў лесе ці на балоце, сагналі ў сярэдзіну вёскі. Карнікі выбралі найбольш састарэлых. Іх закрылі ў гумне і падпалілі. А маладзейшых забралі ў Германію. Пасля вайны людзі аднавілі сваю вёску.

У рэквіеме памяці прымуць удзел кіраўніцтва раёна, мясцовыя жыхары, моладзь, відавочцы тых жудасных падзей і блізкія ахвяр. Жалобнае мерапрыемства пройдзе і ў вёсцы Брусы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter