Сёння - на выставе, заўтра - ў рабоце.

Беларусь ужо дасягнула значных поспехаў у галiне тэлекамунiкацый, адзначыў падчас афiцыйнага адкрыцця выставы намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Iван Рак.

Беларусь ужо дасягнула значных поспехаў у галiне тэлекамунiкацый, адзначыў падчас афiцыйнага адкрыцця выставы намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Iван Рак.

Цяпер стаяць новыя задачы. I айчыннае, i замежнае абсталяванне i тэхналогii, прадстаўленыя на стэндах, дапамогуць iх вырашыць.
Па ўзроўню тэлефанiзацыi, паведамiў ён, наша рэспублiка выйшла ў лiдэры сярод краiн СНД. На кожныя 100 жыхароў у нас прыходзiцца 34 стацыянарныя тэлефоны. У той жа час адпаведны паказчык у Расii складае 26, Украiне — 24. Акрамя гэтага, свае паслугi ў Беларусi прапануюць 3 аператары мабiльнай сувязi. Iдзе актыўны мантаж абсталявання i для пашырэння доступу насельнiцтва ў Iнтэрнэт.
Сёлетняй выставе, якая стала ўжо традыцыяй, спадарожнiчае цэлы шлейф тэматычных семiнараў. Яны дазволяць, як плануецца, зверыць курс нашай рэспублiкi ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй. Падчас работы семiнараў мяркуецца, у прыватнасцi, падвесцi папярэднiя вынiкi рэалiзацыi першага этапа дзяржпраграмы “Электронная Беларусь” i вызначыць перспектывы. З цiкавасцю многiя чакаюць выступлення памочнiка Прэзiдэнта Валерыя Цапкалы — куратара праекта па стварэнню Парка высокiх тэхналогiй. У iншых дакладах пойдзе размова пра лiчбавае тэлебачанне, суперкамп’ютэры “СКIФ”, касмiчныя праграмы, банкаўскiя пластыкавыя карткi.
Выстава i семiнары будуць працаваць да 8 красавiка. Асноўнымi арганiзатарамi гэтых мерапрыемстваў выступаюць Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi, Мiнiнфармацыi, Мiнпрам, iншыя мiнiстэрствы i ведамствы, кампанiя “Тэхнiка i камунiкацыi”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter