Минск
+9 oC
USD: 2.05
EUR: 2.27

Почтальон Алена Лаптик успешно проводит подписную кампанию

Сямейны падрад Лапцікаў

Сядзібы любанскай вёскі Старыя Юрковічы патанаюць у садах. Разгалістыя яблыні, грушы, слівы, вішні акружаюць прыгожы дом Алены і Сяргея Лапцікаў. На загонах агарода побач з радкамі бульбы растуць агуркі, памідоры, морква, капуста і іншая гародніна. Летнім часам рана пачынаецца працоўны дзень у гаспадароў падворка. Алена Мікалаеўна на досвітку доіць карову Малышку, адпраўляе яе на росную пашу. Рыхтуе сняданак для сям'і. Трое ўнукаў бавяць час на летніх канікулах у вёсцы. Яны дапамагаюць бабулі і дзядулю ўпраўляцца па хатняй гаспадарцы. Алена Мікалаеўна ўжо некалькі гадоў дастаўляе пошту жыхарам вёсак Старыя і Новыя Юрковічы. Раней працавала ў сельскім клубе, дзіцячым садку, санаторыі «Рассвет-Любань».Амаль паўтысячы жыхароў абслугоўвае аддзяленне паштовай сувязі Старыя Юрковічы, якім кіруе Алена Хаміцэвіч. Паштальён Алена Лапцік дастаўляе вяскоўцам не толькі перыядычныя выданні, розныя выплаты, але і тавары першай неабходнасці. Выручае яе веласіпед. А калі заказаў ад вяскоўцаў на тавары шмат, то, як з жартам адзначае Алена Мікалаеўна, дапамагае сямейны падрад. Муж Сяргей Сяргеевіч на сваім аўтамабілі развозіць вяскоўцам заказы. 


Паспяхова праводзіць Алена Мікалаеўна падпісную кампанію. На другое паўгоддзе павялічылася колькасць падпісчыкаў на «Сельскую газету». Пастаянна выданне выпісваюць кіраўнік ААТ «Юрковічы» Мікалай Бойка, галоўныя спецыялісты Уладзімір Вярбіцкі, Наталля Плышэўская, жывёлавод Ала Міхнавец, вядучы спецыяліст Сароцкага сельвыканкама Анжаліка Краснеўская. Аддзяленне паштовай сувязі Старыя Юрковічы — адно з лепшых у Любанскім раёне. Ёсць у гэтым і заслуга стараннага паштальёна Алены Лапцік.

Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...