Сялянскае сумленне лідара

ДУША радуецца ў БАЎТРУШКІ, калі ён назірае, як каласіцца хлебная ніва. Нарадзіўся Канстанцін Фёдаравіч у суседнім Чашніцкім раёне ў вёсцы з прыгожай назвай Белая Дуброва, вырас у сялянскай сям’і. Маці рупілася жывёлаводкай у мясцовай гаспадарцы, а бацька працаваў рахункаводам. Менавіта яны прывілі сыну любоў да роднай зямлі і працы на ёй. Канстанцін Фёдаравіч годна працягвае лепшыя сямейныя традыцыі.

Сакрэт поспеху Канстанціна Баўтрушкі просты: не ленавацца і адказна адносіцца да справы

ДУША радуецца ў БАЎТРУШКІ, калі ён назірае, як каласіцца хлебная ніва. Нарадзіўся Канстанцін Фёдаравіч у суседнім Чашніцкім раёне ў вёсцы з прыгожай назвай Белая Дуброва, вырас у сялянскай сям’і. Маці рупілася жывёлаводкай у мясцовай гаспадарцы, а бацька працаваў рахункаводам. Менавіта яны прывілі сыну любоў да роднай зямлі і працы на ёй. Канстанцін Фёдаравіч годна працягвае лепшыя сямейныя традыцыі.

Вось ужо 32 гады хлебароб жыве ў Бешанковіцкім раёне і працуе ў ДП «Палітаддзелец-Агра». Сярод механізатараў і вадзіцеляў карыстаецца павагай і аўтарытэтам. У апошнія гады прозвішча Баўтрушкі на слыху, бо на якім бы ўчастку ні рупіўся Канстанцін Фёдаравіч, абавязкова дэманструе працалюбства і стараннасць — па-іншаму яму не дазваляюць гонар і сумленне.

— Механізатарскі корпус у нас — адзін з лепшых у раёне, — адзначае дырэктар ДП «Палітаддзелец-Агра» Аляксандр Крышын. — Канстанцін Баўтрушка — увогуле гонар нашага калектыву, граматны, адказны і надзейны работнік. Давераная яму тэхніка бегае без збояў, і ў гэтым заслуга вадзіцеля. Добрасумленная праца Баўтрушкі рэгулярна падмацоўваецца падзякамі і граматамі. Ён добры настаўнік для моладзі, яна вучыцца ў яго спрактыкаванасці, ахвотна пераймае вопыт і бярэ прыклад, бо Канстанцін Фёдаравіч заўжды першы сярод лепшых...

Баўтрушка ўсё свядомае жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы. Ён доўгі час вазіў на аўтобусе даярак і рабочых гаспадаркі, потым перасеў на камбайн. На сваёй «Лідзе-1300» шчыраваў на хлебнай ніве і не раз выходзіў у лідары жніва. А стымул для гэтага быў значны — упісаць сваё імя ў летапіс слаўных спраў раёна.

Калі камбайн Канстанціна Фёдаравіча адслужыў сваё, мужчыне даверылі новы МАЗ-555. На ім Баўтрашка трэці сезон дастаўляе хлеб з поля да сушылкі. Ён быў у лідарах у раёне сярод вадзіцеляў летась, сёлета таксама задаў тон працоўнаму саперніцтву.

Анжела ЛЮДЫНА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter