Сябры маладосці.

Хто шукае: Валянціна Барысаўна Пахірко, Міёрскі раён
Каго шукае: аднакласнікаў
Валянціна Барысаўна Пахірко з вёскі Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна Віцебскай вобласці скончыла Докшыцкую дапаможную школу. Просіць адгукнуцца ўсіх выпускнікоў 1960—1967 гадоў Докшыцкай дапаможнай школы. Вось некаторыя іх прозвішчы: Людміла Плячкова, Ларыса Аўдошка, Таццяна Мікалаева, Тамара Корцік і іншыя.
Хто шукае: Мая Іванаўна Капусціна (у дзявоцтве Нікіценка), Магілёў
Каго шукае: Зінаіду Мікалаеўну Кацубу
Мая Іванаўна, 1937 года нараджэння, ураджэнка пасёлка Краснаполле, а зараз жыхарка горада Магілёва, просіць адгукнуцца сваю былую аднакласніцу Зінаіду Мікалаеўну Кацубу. Яны сядзелі разам. Але, на жаль, жыццёвыя шляхі іх развялі, і зараз яны нічога не ведаюць адна пра адну.

Паважаныя чытачы, калі вы хочаце знайсці родных альбо блізкіх, дасылайце свае лісты на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі. Пазначайце, калі ласка, у лістах свой паштовы адрас і нумар тэлефона.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter