Сябры дабром успамінаюцца.

“Шукаю сяброўку маладосці Ніну Міхайлаўну ЛОТЫШАВУ, разам з якой у 1953—1954 гадах вучылася на тэхніка-плодаагародніка ў пасёлку Лошыца пад Мінскам. Ніна была для мяне як родная сястра. Я тады была ўжо замужам, а яна не. Рассталіся мы ў 1956 годзе. Сяброўка прыслала мне пісьмо з-пад горада Маладзечна, там яна працавала, і фотаздымак. З таго часу не ведаю пра яе лёс. Яшчэ хачу знайсці куму Зінаіду Мікалаеўну МАГЕРАВУ, якая жыла ў Растоўскай вобласці, але на мае пісьмы даўно няма адказу. Надзея Фёдараўна Ганусевіч-Шаверына, Бешанковіцкі раён”.

“Мы разам жылі ў інтэрнаце ў горадзе Магілёве, працавалі на прадпрыемстве “Хімвалакно” і вельмі сябравалі. А потым выйшлі замуж і раз’ехаліся хто куды. Хачу, каб адгукнуліся Таццяна СКРЫГАНАВА-РЫСЯНКОВА, Тамара БАРСУКОВА-ГАЛАВАЧОВА, Таццяна ДЗЯНІСАВА. Галіна Рыгораўна Байцова-Кот, Івацэвічы”.
“Шукаю сяброў маладосці Івана Цімафеевіча МАЗУРЫКА, прыкладна 1938—1942 года нараджэння, з горада Кішынёва, які даўно не прысылае вестачку, а таксама Уладзіміра Акімавіча ПАПІНА, 1946—1947 года нараджэння, з Ліпецкай вобласці, сувязь з якім таксама страчана. Хачу ведаць пра лёсы сяброў. Гады пралятаюць вельмі хутка, а ўспаміны застаюцца. Ніна Ігнатаўна, Жодзіна”.
“Хачу знайсці свайго аднакласніка Аркадзя Іосіфавіча ГАРАНІНА, 1934 года нараджэння, разам з якім вучылася ў Мільчанскай школе Вілейскага раёна. У 1957 годзе мы з групай моладзі фатаграфаваліся ў мястэчку Даўгінава, але я згубіла гэты фотаздымак. Ведаю, што ў Аркадзя ён ёсць. Спадзяюся, што сябар адгукнецца і дапаможа мне займець копію фатаграфіі. Надзея Іванаўна Ярчак (Палянская), Мядзельскі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter