Сяброўства зямляцкае сілы дае!

Суайчыннікі з курганскай суполкі “Бацькаўшчына” наведалі сваіх суродзічаў у сяле Нова-Ільінскае і ўрачыста адзначылі Дзень яднання Нядаўна з рэдакцыі быў дасланы ліст да кіраўнікоў беларускіх суполак, што актыўна падтрымліваюць сувязі з выданнем. Мы прапанавалі лідарам беларускага руху ў замежжы выказацца наконт зместу газеты, яе перспектываў. Ну і смялей улівацца ў шэрагі пазаштатных аўтараў. Першыя весткі ў адказ па электроннай пошце — ён ёсць у кожным нумары на 4-й старонцы газеты! — мы ўжо атрымліваем. Невялічкі допіс даслала і кіраўнік суполкі беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына” з Кургана Людміла Урванцава.
Суайчыннікі з курганскай суполкі “Бацькаўшчына” наведалі сваіх суродзічаў у сяле Нова-Ільінскае і ўрачыста адзначылі Дзень яднання

Спевакі з “Бацькаўшчыны” ў гасцях у нова­ільінскіх суродзічаўНядаўна з рэдакцыі быў дасланы ліст да кіраўнікоў беларускіх суполак, што актыўна падтрымліваюць сувязі з выданнем. Мы прапанавалі лідарам беларускага руху ў замежжы выказацца наконт зместу газеты, яе перспектываў. Ну і смялей улівацца ў шэрагі пазаштатных аўтараў. Першыя весткі ў адказ па электроннай пошце — ён ёсць у кожным нумары на 4-й старонцы газеты! — мы ўжо атрымліваем. Невялічкі допіс даслала і кіраўнік суполкі беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына” з Кургана Людміла Урванцава.
“Вялікі дзякуй за газету, якую мы нядаўна пачалі атрымліваць па пошце, — напісала спадарыня Людміла. — Так сталася, што расла я ўдалечыні ад радзімы продкаў, мову беларускую пакуль ведаю не настолькі добра, каб свабодна на ёй размаўляць. Магчыма, проста моўнай практыкі малавата? Хоць і разумею, наколькі гэта важна: няма мовы — няма і народа. Аднак я свабодна чытаю па-беларуску. Раней мы, беларусы ў Кургане, чыталі “Голас Радзімы” ў электронным варыянце, копіі рабілі, калі бачылі цікавыя для нас тэксты. У нашу “Беларускую хату” прыходзяць суродзічы розных узростаў. І чытаць усе — вельмі ахвочыя, толькі б па-беларуску”.
Людміла Урванцава паведамляла, што суполка рыхтуецца святкаваць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — даслала адпаведныя матэрыялы. А перад тым, як паяднацца — трэба ж і ўнутры зямляцкага кола сувязі ўмацаваць. Бо не сакрэт: пераважна з моцнымі, сацыяльна актыўнымі суполкамі ў рэгіёнах ахвотней ідуць на кантакт мясцовыя ўлады. Часцей запрашаюць на свае мерапрыемствы. Знакам таго, што “Бацькаўшчына” пашырае ўплыў і за межы горада, стала паездка актывістаў у сяло Нова-Ільінскае: вялікае паселішча, дзе даўно жывуць беларусы. Як яны там аказаліся, ці збераглі беларускія традыцыі, мову — спадзяемся, суайчыннікі пра тое яшчэ раскажуць. На гэты ж раз Людміла Урванцава даслала каларытныя фотаздымкі з сустрэчы, расказала, што суродзічам падарылі беларускія кнігі, перыядычныя выданні ды “трохі сцэнічных касцюмаў”. Зладзілі беларусы і сумесны канцэрт у сельскім клубе. Прычым танцавалі ды спявалі ўсе, хто туды прыйшоў. І стол накрылі для сяброўскай бяседы — усё як мае быць, па беларускіх звычаях. “У нас пакуль тры “Беларускія хаты” ў вобласці, але гэта толькі пачатак: будзе і больш!” — упэўнена Людміла Урванцава.
4 красавіка ва ўрадзе Курганскай вобласці ладзіўся ўрачысты прыём, прайшоў круглы стол “Роля беларускіх нацыянальных культурных цэнтраў у фарміраванні агульнай культурнай гістарычнай прасторы Расіі і Беларусі”. Гэта адно з мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада Курганскай вобласці, кіраўнік аддзялення “Екацярынбург” пасольства Беларусі ў Расіі Віктар Палянін, ганаровы консул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля, старшыня Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь” Сяргей Яфімчык, старшыня асамблеі народаў Зауралля Уладзімір Уфімцаў, старшыня Нацыянальна-культурнага цэнтра беларусаў Зауралля “Бацькаўшчына” Людміла Урванцава ды шэраг іншых цікавых людзей.
У святочным канцэрце, што ладзіўся ў актавай зале Курганскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А. Югава, гучалі беларускія і рускія мелодыі. Адкрываў яго песняй вядомых аўтараў Мікалая Дабранравава ды Ігара Лучанка “Расія — Беларусь” народны ансамбль беларускай песні “Журавачка” з Кургана, якім кіруе Уладзімір Дзергачоў. Потым зала падпявала знакамітую “Белавежскую пушчу” — яе выконвалі Улада і Уладзімір Лушнікавы. Цікавыя нумары прывезлі госці з Цюмені — народны ансамбль беларускай песні “Лянок”, якім кіруе Клаўдзія Зуева. Праграму прадоўжылі юныя артысты Дзіцячай школы мастацтваў імя Громава: танцавалі, гралі, спявалі, у тым ліку і беларускую песню “Дударыкі”. Выступалі артысты з Цэнтра рускай культуры “Лад”: спявалі па-руску і па-беларуску.
Калі Людміла Урванцава ўручыла падзячныя лісты тым, хто працуе на карысць беларуска-расійскага сяброўства, ізноў на сцэну выйшаў гурт “Журавушка”. А фінальную песню “Добрым людзям — свята!”, што гучала па-беларуску, выконвалі разам усе ўдзельнікі святочнага канцэрта.

Іван Ждановіч

На здымку:
Спевакі з “Бацькаўшчыны” ў гасцях у нова­ільінскіх суродзічаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter