Сяброўства з перспектывай

Брэстчына і Індыя зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва

Брэстчына і Індыя зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва.

Аб тым, што рэгіён плануе павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар у час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці.

Паводле слоў губернатара, супрацоўніцтва паміж вобласцю і Індыяй пакуль нельга назваць вельмі актыўным, але падмурак ужо закладзены. Так, у рэгіёне працуе чатыры прадпрыемствы з індыйскім капіталам, а імпарт тавараў з усходняй краіны за студзень—верасень гэтага года склаў 14 млн. долараў. Як адзначыў Канстанцін Сумар, Брэстчына гатова да паставак на індыйскія прылаўкі прадуктаў з натуральнай сыравіны.

Манодж Кумар Бхарці падкрэсліў, што ў Індыі ёсць вялікая зацікаўленасць да правядзення выстаў-распрадаж кшталту «Лепшае з Індыі», якая адкрылася ў Брэсце, бо менавіта такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для павелічэння двухбаковага тавараабароту.

У час сустрэчы перспектыўнымі былі названы такія сферы супрацоўніцтва, як малая энергетыка, транспартныя паслугі, турызм і адукацыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter