Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Льва Гумілёва ў Астане

Сяброўства без межаў

У гэтай святочнай імпрэзе паўдзельнічалі прадстаўнікі розных нацыянальна-культурных аб’яднанняў Казахстана. Былі сярод іх і актывісты Беларускага культурнага цэнтра “Радзіма”, супрацоўнікі Амбасады Беларусі ў Казахстане.

На імпрэзе расказвалі пра глыбокія, прадаўнія карані беларускай мовы, яе лексічнае багацце. Старшыня суполкі “Радзіма” Дзмітры Астаньковіч выступіў з цікавым дакладам “Дзень роднай мовы ў Беларусі”. Затым была дыскусія з удзелам прадстаўнікоў яўрэйскай, чачэна-інгушскай, нямецкай, армянскай ды іншых этнасуполак.

Напрыканцы святочнай імпрэзы прайшоў невялікі канцэрт з удзелам творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў Астаны. Беларускі гурт “Вясёлка” выканаў некалькі песень на беларускай мове. Гучалі таксама песні на нямецкай, інгушскай, армянскай мовах.

Нагадаем, суполка “Радзіма” была ўтворана ў 2013-м, аб’ядноўвае больш за сто актывістаў. А ўсяго ў Астане жыве каля 2000 беларусаў.

Голас Радзімы № 9 (3513), чацвер, 2 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter