Сяброўскае прыцягненне

Міжкультурны лацінаамерыканска-беларускі цэнтр будзе створаны ў Мінску ўжо сёлета
Міжкультурны лацінаамерыканска-беларускі цэнтр будзе створаны ў Мінску ўжо сёлета.

Аб гэтым паведаміў Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес, выступаючы з лекцыяй перад слухачамі і студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Галоўная мэта стварэння лацінаамерыканска-беларускага цэнтра, лічыць Амерыка Дыяс Нуньес, — папулярызацыя нацыянальных культур. Напрыклад, прыхільнікі экспрэсіўнага лацінаамерыканскага танца сальса самі змогуць тут яму навучыцца. У Цэнтры плануецца стварыць бібліятэку венесуэльскіх і беларускіх кніг. Дыпламат падкрэсліў, што гэта будзе першы буйны культурны праект Беларусі і Венесуэлы, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі двух народаў.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter