Сябраваць будуць вёскамі

ДЗВЕ тысячы кіламетраў аддзяляе аграгарадок Удзела, што на Глыбоччыне, ад мястэчка Ахпат у Арменіі. Аднак для сапраўдных сяброў гэта — не адлегласць. Так было выказана пры падпісанні дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж названымі населенымі пунктамі.

жыхары Удзелаўскага сельскага Савета Глыбоцкага раёна Беларусі і абшчыны Ахпат з Арменіі

ДЗВЕ тысячы кіламетраў аддзяляе аграгарадок Удзела, што на Глыбоччыне, ад мястэчка Ахпат у Арменіі. Аднак для сапраўдных сяброў гэта — не адлегласць. Так было выказана пры падпісанні дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж названымі населенымі пунктамі.

Чатыры дні знаёмілася з Глыбоччынай, і асабліва з яе сельскім укладам жыцця, дэлегацыя з далёкай паўднёвай краіны ў складзе віцэ-губернатара вобласці Лоры Ціграна Бадаяна, паўнамоцнага прадстаўніка губернатара гэтай жа вобласці ў Беларусі і краінах Балтыі Саака Антанесяна і мэра абшчыны Ахпат Ваграна Карана.

Мясцовасць Ахпат — адзін з вядомых турыстычных цэнтраў Арменіі. Яна славіцца старажытным храмавым комплексам, уключаным у спіс шэдэўраў ЮНЕСКА.

Госці сустрэліся са старэйшынамі вёсак і дэпутатамі Удзелаўскага сельскага Савета, пабывалі ў сярэдняй і базавай школах, бальніцы сястрынскага догляду, у гісторыка-культурным цэнтры «Мосар», наведалі мехмайстэрні філіяла «За Радзіму» ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод».

Як расказаў старшыня Удзелаўскага сельскага Савета Віктар Карман, гасцей вельмі зацікавіла наша сістэма адукацыі: сумяшчэнне пад адным дахам школы і дзіцячага сада. Доўга яны не маглі пакінуць Дом сямейнага тыпу Таццяны Грабко, у якім звыш дзясятка прыёмных дзяцей адчуваюць сябе, як у роднай сям’і. Уразіла беларуская збожжа- і кормаўборачная тэхніка.

Па азначаных і іншых арыентырах і намечана супрацоўніцтва.

Ну а першым крокам у ім з’явілася выстава карцін Саака Антанесяна, мастака, вучонага, паэта, які, дарэчы, перавёў на армянскую мову творы Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter