Сябра маладосці.

Хто шукае: Ганна Фёдараўна Кулікова (Галеева), Віцебск Каго шукае: Людмілу Сільчанка

Хто шукае: Ганна Фёдараўна Кулікова (Галеева), Віцебск
Каго шукае: Людмілу Сільчанка
“Больш за 40 гадоў я нічога не ведаю пра сваю студэнцкую сяброўку Людмілу Сільчанка (прозвішча дзявочае), 1949 года нараджэння, — піша Ганна Кулікова (дзявочае прозвішча Галеева). — Мы разам вучыліся ў Аршанскім індустрыяльна-педагагічным вучылішчы з 1964 па 1968 год. Пасля размеркавання раз’ехаліся на працу хто куды. З таго часу нічога адна пра адну не ведаем. Бацькі Людмілы былі настаўнікамі, жылі ў вёсцы Магілёўскай вобласці. Магчыма, Людміла ці яе родныя прачытаюць мой ліст, хай адгукнуцца”.

Паважаныя чытачы, калі вы хочаце знайсці родных альбо блізкіх, дасылайце свае лісты на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі. Пазначайце, калі ласка, у лістах свой паштовы адрас і нумар тэлефона.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter