Сябра маладосці.

Хто шукае: Ала Барысаўна Красоўская (Лаўрыненка)

 Каго шукае: Уладзіміра Малдаванава

Ала Барысаўна просіць дапамагчы ў пошуку сябра юнацтва Уладзіміра Малдаванава, прыкладна 1937—1938 года нараджэння. Яны пазнаёміліся ў 1959 годзе падчас паездкі ў Маскву. “Бацькі Валодзі жылі ў Оршы, — паведамляе Ала Барысаўна, — а сам ён скончыў спачатку лётнае вучылішча, а потым паехаў у Саратаў, каб паступіць у інстытут на юрыдычны факультэт. А я вучылася ў Маскве ў тэхналагічным інстытуце. Валодзя, калі быў у Маскве, прыходзіў да мяне ў госці, я жыла ў студэнцкім інтэрнаце, пазнаёміўся з маімі сяброўкамі. Пасля яго ад’езду мы некаторы час перапісваліся, а потым, па маёй віне, перапіска абарвалася. За гэта я столькі часу не магу сабе дараваць. Пакрыўдзіла такога хлопца. А потым сама шкадавала. Што ж зробіш, маладая была, неразумная. Пра Валодзю ведаю, што ён пасля заканчэння інстытута працаваў у Грозным. Але спрабаваў перабрацца ў Маскву. Ці атрымалася ў яго гэта, не ведаю. Вельмі хачу даведацца, як склаўся лёс Уладзіміра Малдаванава”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter