Сябра маладосці.

Хто шукае: Леанід Гаўрылавіч Барысенка, Мсціслаўскі раёнКаго шукае: аднакласнікаў

Хто шукае: Леанід Гаўрылавіч Барысенка, Мсціслаўскі раён
Каго шукае: аднакласнікаў
“У чэрвені 1961 года мы скончылі Астроўскую сярэднюю школу Мсціслаўскага раёна, — распавядае наш чытач. — Так склалася, што нам ніколі не прыходзілася сустракацца пасля выпускнога вечара. Многіх ужо няма ў жывых. Хочацца праз 50 гадоў сустрэцца з тымі, з кім вучыўся, з дапамогай вашай газеты. Вельмі прашу адгукнуцца выпускнікоў 1960—1961 гадоў выпуску: успаміны пра школу — самыя цікавыя. У першую чаргу звяртаюся да сваіх аднакласнікаў, якіх з 26 засталося 18. Дарагія Шудзянкова Аляксандра, Случанаў Мікалай, Вайцяхоўскі Анатоль, Кулагіна Іна, Райхлін Майсей, Зуеўскі Аляксандр, Ксёндзаў Мікалай, Дзівакоў Анатоль, Талкачоў Мікалай, Аўчыннікаў Аляксандр, Рудкоўская Тамара, Амелькіна Марыя, Дабравольская Валянціна, Кузьміна Зінаіда, Астанковіч Аляксандр, Чыгрынаў Васіль, Марозава Эмілія, Буянава Вера, калі ласка, напішыце мне або тэлефануйце. Свае каардынаты я пакінуў у рэдакцыі”.

Хто шукае: Юрый Мікалаевіч Голяс
Каго шукае: сям’ю Табанько
Сям’я Табанько прыехала ў 1933 годзе на пастаяннае месца жыхарства ў горад Рэчыцу Гомельскай вобласці. Андрэй Яўменавіч Табанько і яго жонка Маргарыта Антонаўна настаўнічалі ў Рэчыцы. У іх была дачка Дзіна (прыкладна 1926—1927 года нараджэння).
Пасля акупацыі горада сувязь з сям’ёй Табанько страцілася. Юрый Голяс паведамляе, што да вайны ў іх была добрая знаёмая Кацярына Аляксееўна Сівуха (дзявочае прозвішча), яе сёстры: родная — Мальвіна Аляксееўна Сівуха,  стрыечная — Любоў Гаўрылаўна Сівуха. Можа, яны што-небудзь ведаюць пра сям’ю Табанько.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter