Сябра маладосці.

Хто шукае: Аляксандр Аляксандравіч Церах, в. Вітунічы, Докшыцкі раён.
Каго шукае: Галіну Балашову.
“Вырашыў звярнуцца да вас з просьбай дапамагчы адшукаць Галіну Балашову 1946 года нараджэння, — так пачынае пісьмо Аляксандр Аляксандравіч. — Летам 1966 года Галіна прыязджала да сваякоў у вёску Забалоцце Мінскага раёна. Яна жыла ў горадзе Мінску ў раёне аўтазавода”.

Хто шукае: Фаіна Васільеўна Труш, Мінск.
Каго шукае: Ніну Антонаўну Леановіч, Зінаіду Мурашка.
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці сябровак маладосці, — звяртаецца Фаіна Васільеўна. — У 1953 годзе мы разам працавалі на Мінскім заводзе “Гарызонт”. Шукаю Ніну Антонаўну Леановіч, прозвішча па мужу, здаецца, Стралецкая. Яна жыла ў Мінску, выхоўвала дачку Святлану. Дзе гэта сям’я зараз, не ведаю. Другая сяброўка Зінаіда Мурашка. Імя па бацьку, на жаль, не памятаю, родам з Астрашыцкага гарадка, што пад Мінскам, і, магчыма, як пайшла на заслужаны адпачынак, жыве там. Вельмі хачу сустрэцца  з сяброўкамі”.

Хто шукае: Аляксандр Васільевіч Агіновіч, Полацк.
Каго шукае: Мікалая Зайца.
“Шукаю свайго лепшага сябра, Мікалая Зайца, 1947 года нараджэння, імя па бацьку, на жаль, не памятаю, — паведамляе Аляксандр Агіновіч. — Мікалай нарадзіўся і рос у горадзе Клічаў Магілёўскай вобласці. Жыў на Берагавым завулку. Я вельмі сябраваў у дзяцінстве і юнацтве з гэтым добрым чалавекам. Ён быў сапраўдным, адданым сябрам і такім застаецца ў маім сэрцы заўсёды. Апошні раз бачыў яго ў 1970 годзе ў Мінску. Мікалай працаваў у фірме. З таго часу мы не бачыліся”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter