Сябра маладосці.

Хто шукае: Іван Ігнатавіч Саладуха, Столінскі раён
Каго шукае: сяброў-саслужыўцаў
Іван Ігнатавіч хоча даведацца пра лёсы былых сяброў, з якімі  разам служыў на Балтыцы, у Ваенна-Марскім флоце. “У 1956 годзе, пасля заканчэння службы, мы раз’ехаліся хто куды і больш не сустракаліся, — паведамляе аўтар ліста. — Хачу перадаць прывітанне Віктару Філітараву, Івану Мініну, Круглікаву, Сучкову і іншым. Хаця мінула 55 гадоў, марская служба і марская дружба не забываюцца”.

Хто шукае: Раіса Іванаўна Якаўлева, Полацк
Каго шукае: аднакласнікаў
Раіса Іванаўна шукае сваіх аднакласнікаў, з якімі не бачылася амаль 55 гадоў. Вось што яна піша: “Наш дружны 7 В клас 5-й сярэдняй школы горада Полацка выпускаўся ў 1956 годзе. Тады заканчвалі школу пасля
7-га і 10-га класаў. Некаторыя вучні былі пераросткамі, вядома ж, пасляваенныя гады. Уладкоўваліся на працу дзе маглі, а далей давучваліся ў школе працоўнай моладзі, потым завочна заканчвалі ВНУ. Час быў цяжкі, але вясёлы. Зразумела, бесклапотнае юнацтва, хоць і працы хапала. Пра дарослыя клопаты не думалася”.

Паважаныя чытачы, калі вы хочаце знайсці родных альбо блізкіх, дасылайце свае лісты на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі. Пазначайце, калі ласка, у лістах свой паштовы адрас і нумар тэлефона.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter