Сябра маладосці.

Хто шукае: Вячаслаў Вацлававіч Місюк, пасёлак Нарач.
Каго шукае: вайсковых сяброў.
“Мае аднапалчане, хто праходзіў вайсковую службу ў Германіі (нумар палявой пошты 59504 — упраўленне дывізіі) з 1958 па 1962 год, адгукніцеся, — звяртаецца наш чытач да сваіх сяброў. — Гэта лейтэнант Вячаслаў Хомутаў, Мікалай Дзмітрыевіч Стараселец, Сяргей Ільіч Філістовіч, Іван Грыб, расіяне — Генадзь Сцяпанавіч Волкаў, масквіч Ігар Каралькоў, Уладзімір Запарожцаў, Міхаіл Бабушкін, Уладзімір Добылеў і іншыя”.

Хто шукае: Марыя Рыгораўна Шырочына, г. п. Івянец.
Каго шукае: Лідзію Аляксандраўну Жаўток.
Лідзію Аляксандраўну Жаўток просіць адгукнуцца Марыя Рыгораўна Шырочына з гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Мужы гэтых дзвюх жанчын землякі. Лідзія Аляксандраўна ў 1950-я гады працавала ў райспажыўсаюзе галоўным бухгалтарам. Пазней пераехала з сям’ёй на радзіму мужа. Апошнім часам жыла на Мядзельшчыне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter