Сябра маладосці.

Хто шукае: Ганна Канстанцінаўна Капшай (у дзявоцтве Кошаль).
Каго шукае: Ванду Станіславаўну Шуневіч.
“Я, Ганна Канстанцінаўна Капшай, дзявочае прозвішча Кошаль, хачу знайсці сяброўку маладосці, Ванду Станіславаўну Шуневіч, 1940 года нараджэння, — піша наша чытачка. — Апошні раз мы бачыліся ў 1960 годзе. Пасля таго як Ванда выйшла замуж, перапіска спынілася. Сяброўка, відаць, пакрыўдзілася на мяне за тое, што я не прыехала на яе вяселле”.

Хто шукае: Кацярына Мікалаеўна Лемеш.
Каго шукае: Уладзіміра Аляксеевіча Дробава.
Кацярына Мікалаеўна Лемеш хоча даведацца, як склаўся лёс Уладзіміра Аляксеевіча Дробава, прыкладна 1933—1934 года нараджэння. Яны разам выхоўваліся ў Капыльскім дзіцячым доме. Тады там знаходзіліся ў асноўным дзеці, чые бацькі загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1948 (1949) годзе Валодзю накіравалі на працу ў Слуцк ці ў Капыль. З таго часу Кацярына Мікалаеўна нічога пра яго не ведае. Сама яна выпусцілася з інтэрната ў 1952 годзе, скончыла школу швейнікаў і 20 гадоў працавала ў Мінску ў Доме мадэлей.

Хто шукае: Яўген Хайдараў, Мінск.
Каго шукае: Дзмітрыя Аляксандравіча Хомчанку.
Хлопцы разам служылі ў вайсковай часці пад Барысавам у 2002—2003 гадах. Пасля службы Дзмітрый Хомчанка, 1983 года нараджэння, паехаў дадому ў Буда-Кашалёў. Некаторы час сябры падтрымлівалі сувязь, але потым Дзмітрый змяніў нумар тэлефона, больш ад яго звестак не было.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter