Сябра маладосці.

Хто шукае: Яўген Уладзіміравіч Ермаковіч, Маларыцкі раён.
Каго шукае: Аню Дамінікаву.
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці Аню Дамінікаву. Ані вядома толькі маё імя — Жэня. Прашу паведаміць Ані, што нумар майго тэлефона ў стваральнікаў праграмы “Помні імя сваё”, — піша Яўген.

Хто шукае: Ірына Ільінічна Мінутка, Магілёў.
Каго шукае: Галіну Сяргееўну Куімаву.
Ірына Ільінічна шукае сяброўку маладосці Галіну Сяргееўну Куімаву, 1936 года нараджэння. Галіна жыла ў Мінску. У 1954 годзе з чырвоным дыпломам скончыла тэхнікум статыстыкі і паступіла ў Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут. Затым выйшла замуж за марскога афіцэра і паехала з ім у горад Кранштат. Па некаторых звестках, сяброўка вярнулася потым у Мінск.

Хто шукае: Ірына Георгіеўна Рублёва, г. п. Сураж, Віцебская вобласць.
Каго шукае: Віктара Маліноўскага.
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці сябра дзяцінства Віктара Маліноўскага, 1986 года нараджэння, — піша Ірына Георгіеўна. — Мы разам вучыліся ў школе, а таксама  ездзілі адпачываць у Італію, жылі там у адной сям’і. Яшчэ хачу знайсці сваіх родных: брата Дзяніса Георгіевіча Рублёва, сясцёр Марыну Юр’еўну Галавач і Кацярыну Георгіеўну Рублёву”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter