Сябра маладосці.

Хто шукае: Уладзімір Іванавіч Сінцоў, Жлобін.
Каго шукае: аднакласнікаў (на фота).
“У 2012 годзе спаўняецца 40 гадоў з таго часу, як мы скончылі Мармальскую сярэднюю школу, што ў Жлобінскім раёне, — даслаў ліст у рэдакцыю Уладзімір Сінцоў. — У сувязі з гэтым хочацца сабраць усіх аднакласнікаў для сустрэчы, якая адбудзецца ў маі ў роднай навучальнай установе. Буду вельмі ўдзячны, калі “Народная газета” дапаможа мне ў пошуках”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter