Сябра маладосці.

Хто шукае: Марыя Сцяпанаўна Мельнік, Міншчына.
Каго шукае: Станіслава Гладкага.
“У маладосці я жыла ў вёсцы Кемяны Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, — распавядае Марыя Сцяпанаўна. — Каля нашай вёскі служылі салдаты. З адным з іх, Станіславам, я і пазнаёмілася.  Але ж лёс склаўся так, што ў 1966 годзе я выскачыла замуж за іншага і з’ехала адтуль. А таго салдаціка я не забываю. Жыў Станіслаў Гладкі недзе на Брэстчыне (здаецца, у Баранавіцкім раёне)”.

Хто шукае: аднакласнікі.
Каго шукае: Наталлю Дзмітрыеўну Хурсевіч.
Выпускнікі 10 Б класа 1985 года выпуску сярэдняй школы № 112 горада Мінска шукаюць Наталлю Дзмітрыеўну Хурсевіч (дзявочае прозвішча). Яна скончыла 8 класаў і паступіла ў тэхнікум. У Наталлі ёсць малодшая сястра Таццяна. Маці яе завуць Надзея, бацьку — Дзмітрый. Да сярэдзіны 80-х яны жылі ў Чыжоўцы, на вуліцы Галадзеда, 37.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter