Сябра маладосці.

Хто шукае: Соф’я Данілаўна Ясінская (Гарустовіч).
Каго шукае: аднагрупнікаў і вучняў.
Соф’я  Данілаўна ў 1965 годзе скончыла Пружанскі сельскагаспадарчы тэхнікум і засталася там працаваць. Была класным кіраўніком 15, 22 і 30-й агранамічных груп. “Мы разам многа вучыліся і плённа працавалі, — піша Соф’я Данілаўна. — За ўсе нашы поспехі былі ўзнагароджаны экскурсійнымі паездкамі ў Брэсцкую крэпасць, Мінск, Маскву, Балгарыю. Я выкладала прадмет, які называўся плодаагародніцтва. Сорак гадоў адпрацавала ў тэхнікуме, зараз на пенсіі. Хачу адшукаць сваіх аднакурснікаў — група 5-А, выпуск 1965 года, а таксама сваіх студэнтаў, тых, хто памятае мяне, Соф’ю Данілаўну Ясінскую (Гарустовіч). Хто прачытае мой ліст, адгукніцеся, калі ласка!

Хто шукае: Зінаіда Міхайлаўна Мацюшэўская (у дзявоцтве Пяткевіч).
Каго шукае: Ганну Андрэеўну Ніціеўскую і іншых аднакурснікаў.
Яны разам вучыліся ў БДУ з 1955 па 1960 год. Ганна Андрэеўна Ніціеўская нарадзілася прыкладна ў 1938 годзе ў Барысаўскім раёне. Звесткі могуць быць недакладнымі. Зінаіда Міхайлаўна таксама хоча даведацца як склаўся лёс яе былых аднакурснікаў Еўдакіі Стральцовай, Іны Нягрэй, Тамары Лысенка, Нэлі Марчанка, Тамары Сцефаненка, Наталлі Палуян, Галіны Пастушонак, Тамары Рымкевіч, Еўдакіі Старавойтавай, Тамары Шпакавай, Соф’і Касцюшка і Алы Адамік. Хто пачуе знаёмыя прозвішчы і імёны, адгукніцеся, калі ласка!

Хто шукае: Надзея Яфімаўна Травіцкая, Светлагорск.
Каго шукае: сябра сям’і Аляксандра Клаўдзіянавіча Фядотава.
Апошні раз ён напісаў пісьмо ў канцы 1960-х гадоў, зваротны адрас быў горад Хараўск Валагодскай вобласці, вуліца Мянжынскага, 30. Надзея Травіцкая паведамляе, што некалькі разоў туды пісала, але ніякага адказу не атрымлівала.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter