Сябра маладосці.

Хто шукае: Галіна Міхайлаўна Карпейчык (Іванова).
Каго шукае: Фёдара Цімафеевіча Бабіцкага.
Пенсіянерка Галіна Міхайлаўна Карпейчык (дзявочае прозвішча Іванова) просіць дапамагчы ў пошуку знаёмага Фёдара Цімафеевіча Бабіцкага, які нарадзіўся ў 1928 годзе ў Смалявіцкім раёне. З 1945 па 1949 год Галіна Міхайлаўна і Фёдар Цімафеевіч разам служылі ў воінскай часці ў горадзе Шлава (пазней польскі Слаўна-Пустомін). З таго часу яны не бачыліся.

Хто шукае: Ева Рыгораўна Сівец (у дзявоцтве Пехцерава).
Каго шукае: сяброўку Ганну Мацвееўну Іванову.
Ева Рыгораўна вучылася ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ў горадзе  Бабруйску. Яна шукае сваю сяброўку Ганну Мацвееўну Іванову. Аднакурсніцы скончылі тэхнікум у 1967 годзе, яшчэ некалькі гадоў яны перапісваліся, сустракаліся. А потым Ева Рыгораўна пераехала жыць у другі горад — сувязь абарвалася.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter