Сябра маладосці.

Хто шукае: Яўгенія Яфімаўна Варапаева (Гунько).
Каго шукае: Пятра Ігнацьевіча Слюсара.
“Пётр Ігнацьевіч Слюсар нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Судзілкоў Хмяльніцкай вобласці (Украіна), — паведамляе наша чытачка. — Мы — аднавяскоўцы. У 1956 годзе па камсамольскай пуцёўцы я паехала ў Данбас, а ён служыў у арміі. Так нашы шляхі разышліся. Я выйшла замуж за ваеннага, доўга калясілі па Саюзе. Калі апошні раз была на радзіме ва Украіне, у архіве сельсавета знайшла звесткі, што Пётр Ігнацьевіч Слюсар у 1961 годзе паехаў вучыцца ў вучылішча ў горад Калінін. Больш нічога пра яго невядома”.
Хто шукае: Лідзія, Пінск.
Каго шукае: Віктара Дземідовіча (на фота).
Лідзія з горада Пінска Брэсцкай вобласці шукае звесткі пра сябра маладосці Віктара Дземідовіча. У 1953 годзе Віктар служыў у Дняпроўскай флатыліі ў Пінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter