Шосты раз балетная трупа Вялікага тэатра Беларусі будзе выступаць у Германіі ды Аўстрыі

Святы з балетам

Шосты раз балетная трупа Вялікага тэатра Беларусі будзе выступаць у Германіі ды Аўстрыі

Пра сусветны ўзровень майстэрства беларускіх артыстаў балета ведаюць у многіх краінах. Як паведаміла ў рэдакцыю з Вялікага тэатра наша калега Алена Балабановіч, сёлета ў дні Каляд і Новага года беларускія артысты падораць свята, казку і цуд жыхарам Германіі ды Аўстрыі. З 9 снежня па 18 студзеня тэатральныя пляцоўкі Бона і Брэмена, Гамбурга і Кёльна, Берліна і Гановера, Мюнхена і Дортмунда, Зальцбурга і Вены будуць прымаць беларускіх танцораў. Гледачы пабачаць балеты Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера” і “Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя”.

Як паведаміў журналістам народны артыст Беларусі Юры Траян, мастацкі кіраўнік балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі, “на гастролі мы едзем з рабочым настроем, гэта — частка нашай прафесіі”. Наперадзе — частыя пераезды, розныя пляцоўкі,   практычна штодзённыя спектаклі… Што ж: як кажуць, прыгажосць заўжды патрабуе ахвяр…

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter