Свяціць заўсёды і бясконца...

Как звучит Владимир Маяковский в переводе на белорусский

Памятаеце, якія незвычайныя прыгоды здарыліся з Уладзімірам Маякоўскім, калі ён адпачываў на дачы?

В сто сорок солнц закат пылал,

в июль катилось лето,

была жара,

жара плыла —

на даче было это…

А далей прапануем вашай увазе гэты тэкст у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Кандрат Крапіва:

У сотні сонц заход палаў,

У ліпень перла лета,

гарачыня,

як вар,

плыла —

было на дачы гэта.

Прыгорак Пушкіна гарбіў

Акулавай гарою,

а ніз прыгорка —

вёскай быў,

крывіўся стрэх карою.

А там, за вёскаю, —

дзіра

была, напэўна, у доле,

і ў дзірку сонца кожны раз

спускалася паволі.

А заўтра —

свет заліты зноў

барвоваю навалай.

Мне гэта ўсё ўзбурыла кроў,

страшэнна раззлавала.

І так абурыўся я раз,

што ўсё ад страху зблекла;

у твар я сонцу крыкнуў:

“Злазь!

Пакінь цягацца ў пекла!”

Я крыкнуў сонцу:

“Дармаед!

Пястун аблочнай ваты!

А тут — не знай ні зім, ні лет,

сядзі, малюй плакаты!”

Я крыкнуў сонцу:

“Пачакай,

гультай залаталобы!

Чым так заходзіць,

лепш на чай

ты да мяне

зайшло бы!”

Ах, я ж загінуў!

Назнарок

ка мне,

па добрай волі,

само,

распяўшы промень-крок,

ідзе яно па полі.

Стаіўшы страх,

я стаў хутчэй

рэціравацца задам.

У садзе зірк яго вачэй.

Яно ўжо крочыць садам.

Праз дзверы,

шчыліны,

акно

ўваліла сонца маса,

і,

ледзь адсопшыся,

яно

загаварыла басам:

“Назад пагнала я агні

раз першы ад стварэння.

Мяне ты клікаў?

Чай гані,

гані, паэт, варэнне!”

Сляза з вачэй —

гарыць мой твар.

такая спёкі сіла, —

ды я яму —

на самавар:

“Ну, што ж,

сядай, свяціла!..”

Шчыра кажучы, вельмі хацелася давесці да ведама чытачоў увесь пераклад. Але зноў жа гэта зойме шмат месца. Таму на гэтым сёння і ставім кропку. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта паспрабуем пера-класці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter