Святочны сусвет Міколы Бушчыка

“Чалавек носіць сваё неба з сабою,” — сцвярджае Гервасій Выліваха ў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы”. І, трэба сказаць, мае рацыю. Унутры кожнага з нас — свой непаўторны сусвет. Але ж ён, такі непаседлівы, заўсёды імкнецца напаверх: што б мы ні рабілі, на ўсім значыцца яго адбітак. Асабліва не можа “ўседзець” сусвет у людзях творчых — кожны раз праяўляецца ў іх работах. Карціны Міколы Бушчыка — не выключэнне. Яны нібы аповед пра аўтара, у першых радках якога напісана: мастак носіць з сабой сапраўднае свята
“Чалавек носіць сваё неба з сабою,” — сцвярджае Гервасій Выліваха ў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы”. І, трэба сказаць, мае рацыю. Унутры кожнага з нас — свой непаўторны сусвет. Але ж ён, такі непаседлівы, заўсёды імкнецца напаверх: што б мы ні рабілі, на ўсім значыцца яго адбітак. Асабліва не можа “ўседзець” сусвет у людзях творчых — кожны раз праяўляецца ў іх работах. Карціны Міколы Бушчыка — не выключэнне. Яны нібы аповед пра аўтара, у першых радках якога напісана: мастак носіць з сабой сапраўднае свята.

Такія пранікнёныя фарбы здольны выклікаць паэтычныя ўражанніТворы Міколы Бушчыка напоўнены аптыізмам. Такі настрой карцінам нада-юць фарбы, якія ўражваюць сваёй яркасцю. Дарэчы, колеры ў мастака не заўсёды адпавядаюць тым, што існуюць у прыродзе: неба можа быць жоўтым, трава — сіняй. Як тлумачыць сам аўтар, з дапамогай каляровай гамы ён перадае эмоцыі, якія перажывае падчас напісання карціны. Калі бачыш яго творы, разумееш: такія вясёлыя мазаікі з фарбаў можа ствараць толькі той, хто радуецца жыццю як святу.

У гэтыя веснавыя дні работы Міколы Бушчыка можна ўбачыць у мінскай бібліятэцы імя Цёткі. Экспануюцца выключна акварэлі. Менавіта яны, на думку мастака, больш за ўсё падыходзяць да веснавой пары. У акварэлях адчуваецца абуджэнне, ад іх павявае свежасцю, зыхо-дзіць сонечная ўсмешка.

Большасць выстаўленых работ прывезена з вандровак. Напрыклад, тут ёсць акварэлі, напісаныя ў Балгарыі. “Вельмі мяне здзівіла і ўразіла гэтая краіна: такія там “празрыстыя” колеры, — успамінае аўтар. — Не падумайце, фарбы ў Беларусі не менш прыгожыя — яны проста бачацца па-іншаму”. Напэўна, таму ў кожнай акварэлі Міколы Бушчыка — свая танальнасць. Вось краявіды з наваколляў Мінска, тыя — з малой радзімы аўтара, вёсачкі Дзераўная, што на Слонімшчыне. Дарэчы, гэты край вельмі спрыяльны для мастака: тут яму бачацца самыя цікавыя вобразы.

Акварэлі Міколы Бушчыка здольныя не толькі абуджаць, але і натхняць. Пад іх уплывам нарадзілася нямала вершаў у паэтаў Міхася Башлакова і Міколы Шабовіча. Нават той, хто лічыць сябе дылетантам у паэзіі, узяўся за пяро. Загадчыца бібліятэкі, у якой ладзілася экспазіцыя, Рэгіна Багамолава пісала вершы ў юнацтве. Але нядаўна, пасля наведвання майстэрні мастака, радкі зноў пачалі рыфмавацца. Адзін з яе вершаў, на маю думку, вельмі ўдала перадае паэтыку бушчыкаўскага жывапісу:

Буянства фарбаў,
вытанчанасць думак,
Як быццам
жыццядайны пацалунак,
Што неба дорыць матухне-зямлі,
І як гаючы дождж —
сухой раллі.
Душу здранцвелую
спасцігне абуджэнне,
І прарасце
дзівоснае насенне…


І яно, сапраўды, прарасло — у многіх, хто пабываў на выставе і адчуў святочную прыгажосць акварэльных фарбаў Міколы Бушчыка.

Вольга Карней
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter