В Музее писанки в Гродненском районе учат украшать пасхальные яйца необычным способом

Святочны атрыбут

Галоўная каштоўнасць музея — сапоцкінскія пісанкі. Тэхналогія іх вырабу ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Адметна, што ў музеі ў г.п. Сапоцкін можна не толькі ўбачыць арыгінальныя велікодныя яйкі, але і самім паспрабаваць іх распісаць.


Яйкі да Вялікадня размалёўваюць у розных рэгіёнах краіны. Хтосьці выкарыстоўвае прыродныя матэрыялы, хтосьці — штучныя фарбы. У Сапоцкіне — свой унікальны спосаб. Для роспісу яек, паведамляе livingheritage.by, вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент «шпілька» (палачка з убітым у тарэц цвічком), пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дуба, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Цікава, што фарбу рыхтуюць задоўга да свята — кара з жалезам павінны настаяцца ў вадзе не менш за месяц.


Перад святам з дапамогай «шпількі» наносяць на яйкі малюнкі воскам, які загадзя растопліваецца ў місцы. Калі воск застывае, яйка кладуць на пэўны час у фарбу, чакаюць, пакуль яно пафарбуецца, пасля чаго даюць падсохнуць. Затым падносяць яйка да свечкі, каб воск падтаяў, і праціраюць сухой анучкай. Гатовую пісанку націраюць алеем, каб яна была гладкай і бліскучай.

Самы папулярны ўзор на сапоцкінскіх пісанках — круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтру яйка. Свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Любяць мясцовыя майстрыхі малюнкі птушак, яловых галінак, кветак, лістоў.



Роспіс пісанак — вельмі папулярны від творчасці ў Сапоцкіне. У ім удзельнічаюць і малыя, і старыя. Не ўпускаюць магчымасці навучыцца тэхналогіі і госці гарадскога пасёлка. Пасля адкрыцця ў 2017 годзе Музея пісанкі пры Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры гэта зрабіць стала вельмі проста і зручна.


Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter