Святло дабрыні і любові

“Толя напіша” — казала некалі пляменніку цётка Зоя. І ён напісаў гісторыю свайго роду больш чым за 500 гадоў. Цяпер услед за даследчыкам і пісьменнікам Анатолем Статкевічам-Чабаганавым уласныя родавыя карані шукаюць і яго юныя землякі з Любаншчыны. Дзясяткі салідных тамоў, якія па праву займаюць прызавыя месцы на розных конкурсах, перадаў нядаўна аўтар у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім Анатоль Статкевіч-Чабаганаў за серыю выданняў па гісторыі старажытных беларускіх родаў атрымаў і “Залатога Купідона” — як пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”. Ужо выйшла чатыры тамы з серыі “Я — сын Ваш: Гісторыя беларускай шляхты”, на чарзе наступныя. Магчыма, казаў аўтар, перадаючы кнігі, іх будзе больш за дзесяць.А як пачыналася тытанічная праца па пошуку каранёў роду, стварэнні радаводаў?
Даследчык, пісьменнік Анатоль Статкевіч­Чабаганаў перадаў ў Нацыянальную бібліятэку ўжо сотні сваіх кніг“Толя напіша” — казала некалі пляменніку цётка Зоя. І ён напісаў гісторыю свайго роду больш чым за 500 гадоў. Цяпер услед за даследчыкам і пісьменнікам Анатолем Статкевічам-Чабаганавым уласныя родавыя карані шукаюць і яго юныя землякі з Любаншчыны.
Дзясяткі салідных тамоў, якія па праву займаюць прызавыя месцы на розных конкурсах, перадаў нядаўна аўтар у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім Анатоль Статкевіч-Чабаганаў за серыю выданняў па гісторыі старажытных беларускіх родаў атрымаў і “Залатога Купідона” — як пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”. Ужо выйшла чатыры тамы з серыі “Я — сын Ваш: Гісторыя беларускай шляхты”, на чарзе наступныя. Магчыма, казаў аўтар, перадаючы кнігі, іх будзе больш за дзесяць.
А як пачыналася тытанічная праца па пошуку каранёў роду, стварэнні радаводаў? Паспрабаваў расказаць пра тое Анатоль Васільевіч на ўрачыстасці ў бібліятэцы. І ў адзін з момантаў камяк горкіх успамінаў так здушыў горла, што гэты моцны чалавек вымушаны быў зрабіць паўзу… Казаў, больш за двацаць гадоў вядзе росшукі па архівах. Аднак, мне падаецца, іскрынка ягонай цікавасці да мінуўшчыны, гісторыі загарэлася ў далёкія 50-я, калі Толік рос, гадаваўся ў любай бабулі, Марыі Аляксандраўны, у вёсцы Засмужжа Любанскага раёна. “Гэта быў нялёгкі пасляваенны час, — згадвае Анатоль Васільевіч. — І ўжо тады я чуў дома нямала аповедаў пра лёсы продкаў, якія належалі да шляхты. Хваля сталінскіх рэпрэсій прайшлася па родных мне людзях. Дзед быў расстраляны, бабуля з дзецьмі, з маленькай тады яшчэ маёй будучай мамай была ў ссылцы. Адзін з дзядзькоў там і загінуў.
Калі я слухаў тыя гісторыі, думаў: як бы той балючы жыццёвы досвед зберагчы, каб і нашчадкі — помнілі? Мне падавалася, вельмі важна не згубіць свае родавыя карані, запісаць і ўспаміны пра падзеі мінулага тых, хто ацалеў пад час рэпрэсій. Асабліва памятаю размовы з цёткай Зояй. Яна часта казала, нібы прадбачыла: “Толя напіша…”.
У 90-я гады адкрыліся архівы, і Анатоль Васільевіч, на той час ужо адзін з кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі, узяўся за справу. Знайшліся людзі, якія дапамагалі яму ў росшуках. Ён упарта шукаў і шукае звесткі пра блізкіх і далёкіх родзічаў з сарака розных родаў у архівах Беларусі і замежжа. Патрэбныя дакументы сканіруюцца, і даследчык ужо дома ўважліва іх вывучае. Прызнаўся: працуе без адпачынкаў, даўно не бываў на курортах, хоць мае свой немалы бізнес і можа сабе тое дазволіць. Але святы абавязак перад памяццю продкаў прымушае былога вяскоўца ўкладваць час, сілы і немалыя сродкі ў пачэсную справу.
Святлом дабрыні, любові да родных людзей, Бацькаўшчыны асветлены ягоныя росшукі ў даўніне, прыхаванай пластамі часу. І набыткамі ён лічыць важным дзяліцца з усімі, каму цікавая мінуўшчына. Руплівец дорыць тамы, прысвечаныя гісторыі старажытных беларускіх родаў, такім, як сам, даследчыкам, гісторыкам, людзям культуры. На ўрачыстасці гаварылася, што сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, даследчык культуры Анатоль Статкевіч-Чабаганаў яшчэ і фундатар, які аказвае дапамогу ў аднаўленні храмаў і манастыроў, ушанаванні святых зямлі беларускай. “Сустрэча наша і традыцыйная, і незвычайная, — гаварыў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — Свае кнігі Анатоль Васільевіч перадае у Нацыянальную бібліятэку не ўпершыню, адсюль яны трапляюць і ў іншыя кнігазборы краіны і замежжа. А ягоны досвед па адраджэнні нашай гістарычнай, радаводнай памяці, гісторыка-культурнай спадчыны ўнікальны. Сёння мы разумеем: каб па-сапраўднаму любіць Бацькаўшчыну, трэба ведаць сваю гісторыю, культуру, традыцыі і абавязкова — гісторыю ўласнага роду. Энтузіясты параўнальна нядаўна пачалі ўсур’ёз “капаць” у архівах. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі — з тых, хто пачынаў пошукі. Падарожжы ў мінулае прадаўжае і Анатоль Васільевіч, і за тое яму — нізкі паклон. Ён робіць важную і святую справу”.
На ўрачыстасці Анатоль Статкевіч-Чабаганаў атрымаў ганаровую грамату Міністэрства культуры — за важкі ўклад у адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны. Прымаючы дар, і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі казаў дароўцу добрыя словы, у тым ліку і за 500 тамоў, перададзеных у бібліятэку раней. Ён таксама ўручыў аўтару-мецэнату ганаровую грамату — за ўклад у развіццё бібліятэчнай справы. Дарэчы, аўтар перадаў НББ і аўтарскія правы на свае кнігі: цяпер яны будуць знаходзіцца і ў свабодным доступе ў Нацыянальнай электроннай бібліятэцы Беларусі. Ухваляючы дабрачынны крок, Тадэвуш Стружэцкі нагадаў, што рэалізацыя праекта электроннай бібліятэкі ідзе поўным ходам, заклікаў іншых дзеячаў культуры, вучоных, пісьменнікаў талакой фарміраваць фонд: “Гэта найлепшае месца для захавання кніг на вякі, гэта і даступнасць іх для чытачоў па ўсім свеце. Перадайце свае творы ў электронную бібліятэку, і вам будуць удзячны наступныя пакаленні”.
Яшчэ адна ўзнагарода прыйшла Анатолю Статкевічу-Чабаганаву з Чэхіі. Уручаючы яе, выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархату Уладзімір Грозаў нагадаў, што пры пасрэдніцтве Праваслаўнай царквы кнігі гэтага аўтара разыходзяцца па ўсім свеце. Пабачыў іх і мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Хрыстафор, высока ацаніў духоўны подзвіг беларуса. Ад імя мітрапаліта аўтару ўручаны Залаты медаль святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія — высокая ўзнагарода Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі.
Анатоль Васільевіч расказваў пра знакамітых людзей беларускай, расійскай гісторыі, з якімі ён адшукаў родавыя сувязі. З радасцю згадваў, як летась напрыканцы года з іншымі пісьменнікамі гасцяваў на Любаншчыне, удзельнічаў у акцыі “Чытаем разам, чытаем па-беларуску”. Тады ж сярод школьнікаў раёна праводзіўся і конкурс на лепшы радавод. “Мне хочацца зацікавіць моладзь гэтай справай, — дзяліўся думкамі аўтар. — Бо гэта ж здорава: вывучаць гісторыю Айчыны праз гісторыю сваіх продкаў. У школах Любаншчыны ўжо ёсць мае кнігі, школьнікі глядзяць іх — і шукаюць карані ўласнага роду, гартаючы старонкі жыцця блізкіх родзічаў. Мне прыемна, што дзеці захапіліся, “накапалі” шмат цікавага. Адна шасцікласніца дайшла да 19 стагоддзя, знайшла ў дамашніх сховах каштоўныя дакументы — арыгіналы купчых на землю і іншыя. І нават музеі імі зацікавіліся! Я ўпэўнены: любоў да Бацькаўшчыны, народа пачынаецца з ведання роду, і вельмі будзе добра, калі ў школе навучаць дзяцей складваць свае радаводы. Думаю, гэта справа — дзяржаўнай важнасці”.

Іван Ждановіч
На здымку:
Даследчык, пісьменнік Анатоль Статкевіч­-Чабаганаў перадаў ў Нацыянальную бібліятэку ўжо сотні сваіх кніг
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter