Святкавалі Лельчыцы

Святочныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя ўтварэння Лельчыцкага раёна адбылiся ў гэтым палескiм райцэнтры. Найбольш адметныя прадстаўнiкi кагорты лельчукоў, што праславiлi раён, былi адзначаны прэмiямi райвыканкома i каштоўнымi прызамi. Сярод iх – чэмпiён свету па гiравым спорце Аляксандр Варановiч. Павiншавалi i Аляксандра Бародзiча i Таццяну Навiцкую, Аляксандра Ляшчынскага i Вольгу Шуканаву, Барыса Журовiча i Маргарыту Кашчук, якiя прынялi ў гэты дзень рашэнне стварыць сем’i.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter