Свята з водарам хвоі

Каляды і навагоднія святы вось-вось наступяць. А значыць, самы час адпраўляцца за галоўным атрыбутам Новага года — пушыстай ялінкай. Традыцыйна напярэдадні свят лесаводы пачынаюць нарыхтоўваць калючыя дрэўцы і пастаўляць іх на ёлачныя кiрмашы. Лік ідзе на дзясяткі тысяч елак! Аднак хвалявацца з нагоды таго, што тым самым наносіцца ўрон прыродзе, не варта. Бо лесаводы вельмі беражлівыя. Высякаюцца елкі на няўдобіцах, уздоўж ліній электраперадачы, пад полагам лесу, дзе яны ў любым выпадку загінуць. А яшчэ ў шматлікіх лясгасах ствараюцца сапраўдныя плантацыі навагодніх дрэў. Там яны вырошчваюцца па спецыяльных тэхналогіях, на вызначанай адлегласці адно ад другога, таму адрозніваюцца асаблівай прыгажосцю і пушыстасцю. Не жадаеце ўдзельнічаць у “забойстве” дрэва, але не ўяўляеце святочны дом без паху і зеляніны ігліцы? На базарах лясгасаў можна набыць жывыя елкі і хвоі ў кадушках, вянкі і букеты з іглічных галінак. Цэны больш чым дэмакратычныя.

Фота Паўла Чуйко

Зрэшты, не толькі калючымі таварамі лесаводы здольныя пацешыць напярэдадні Новага года. Паляўнічыя комплексы на час свят пераабсталёўвацца ў сядзібы з казачнымі персанажамі, арганізуюцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Мала хто ўяўляе, наколькі творчыя людзі працуюць у лясной сферы! Ды і проста прагуляцца па заснежанай экалагічнай сцежцы, пазнаёміцца з ляснымі насельнікамі пад кіраўніцтвам егераў і леснікоў-экскурсаводаў на самай “верхавіне” года — дарагога варта.

Фота БЕЛТА

Дарэчы, ёлачныя базары ўжо адкрыты ва ўсіх гарадах краіны. Кошт елак “ад лясгаса” традыцыйна невысокі. Так, дрэва вышынёй да 1 метра ў Мінску абыдзецца ў 10 рублёў. 2-метровую елку можна набыць за 11,5 рубля, 3-метровую — за 15 рублёў. У абласных цэнтрах цэны ўстаноўлены розныя. Напрыклад, у Брэсце елку вышынёй да 1 метра можна адшукаць за 7 рублёў, а калючая прыгажуня вышынёй пад два метры абыдзецца ў 9 рублёў.

muravsky@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter