«Свята» у кожную хату

За чвэрць стагоддзя з цудоўнымi меладычнымi беларускiмi песнямi, якiя любяць i старыя, i малыя, артысты ансамбля «Свята» аб’ездзiлi паўсвету. Нядаўна, напрыклад, у Мажайску адкрывалi «Беларускае падвор’е» на выставе «Этнасвет». А за некалькi апошнiх гадоў пабывалi са сваiмi канцэртамi ў Пекiне, Лондане, Каракасе, Бiшкеку, Берлiне, Варшаве, Кiеве, Рызе, Санкт-Пецярбургу i ў iншых гарадах i мясцiнах. Вiзiтоўка «Свята» — усiм знаёмая беларуская народная песня «Цячэ вада ў ярок» у выкананнi Святланы Байдак. Дарэчы, у ансамблi ёсць яшчэ чатыры выдатныя вакалiсты: заслужаная артыстка Беларусi Марыя Маршак, салiсты Вячаслаў Статкевiч, Васiль Сатваронны, Людмiла Кiрыленка. У калектыве свае групы танцораў i музыкантаў — артысты iграюць i танцуюць, спяваюць, зразумела, толькi ўжывую. Са «Святам» творча супрацоўнiчаюць Iгар Лучанок, Алег   Чыркуноў, Iзмаiл Каплан, Яўген Дзеравянка, Уладзiмiр Буднiк i iншыя... На здымку: салiст, канферансье i гумарыст ансамбля «Свята» Вячаслаў СТАТКЕВIЧ. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

За чвэрць стагоддзя з цудоўнымi меладычнымi беларускiмi песнямi, якiя любяць i старыя, i малыя, артысты ансамбля «Свята» аб’ездзiлi паўсвету. Нядаўна, напрыклад, у Мажайску адкрывалi «Беларускае падвор’е» на выставе «Этнасвет». А за некалькi апошнiх гадоў пабывалi са сваiмi канцэртамi ў Пекiне, Лондане, Каракасе, Бiшкеку, Берлiне, Варшаве, Кiеве, Рызе, Санкт-Пецярбургу i ў iншых гарадах i мясцiнах.

Вiзiтоўка «Свята» — усiм знаёмая беларуская народная песня «Цячэ вада ў ярок» у выкананнi Святланы Байдак. Дарэчы, у ансамблi ёсць яшчэ чатыры выдатныя вакалiсты: заслужаная артыстка Беларусi Марыя Маршак, салiсты Вячаслаў Статкевiч, Васiль Сатваронны, Людмiла Кiрыленка. У калектыве свае групы танцораў i музыкантаў — артысты iграюць i танцуюць, спяваюць, зразумела, толькi ўжывую. Са «Святам» творча супрацоўнiчаюць Iгар Лучанок, Алег   Чыркуноў, Iзмаiл Каплан, Яўген Дзеравянка, Уладзiмiр Буднiк i iншыя.

Наша «Свята» многiх людзей вывела ў вялiкае жыццё. У калектыве ў свой час спяваў Якаў Навуменка. Запрасiлi працаваць у Швецыю скрыпачоў Уладзiмiра Юрчыка i Таццяну Слаўк... 

Вядома ж, «Свята» i сёння жаданае i запатрабаванае ўсюды. Артыстаў чакаюць у сучасных аграгарадках, малых вёсачках, райцэнтрах i гарадах усёй Беларусi. Як напiсаў паэт:

...Каб свет i ў нашы ўзвiраныя днi

Глядзеў на ўсё вачамi дабрынi,

Здзiўляў цяплом душэўнай весялосцi,

А песнi, як буслы, ляцелi ў госцi!

Спявайце разам з намi, людзi,

Няхай святочна ў сэрцах будзе!    

На здымку: салiст, канферансье i гумарыст ансамбля «Свята» Вячаслаў СТАТКЕВIЧ.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter