Свята сяброў і землякоў

Пашукаць кветку шчасця ў Александрыю Шклоўскага раёна прыехалі больш за шэсцьдзясят тысяч гасцей

Пашукаць кветку шчасця ў Александрыю Шклоўскага раёна прыехалі больш за шэсцьдзясят тысяч гасцей

Непарыўная сувязь беларусаў са сваімі традыцыямі і гісторыяй. Мы можам замест коней ездзіць на аўтамабілях, замест папяровых лістоў адпраўляць адзін аднаму SMS, замест бібліятэк сядзець у інтэрнэце, але замяніць чымсьці шматгадовыя традыцыі і абрады свайго народа нам не пад сілу. Як у купальскую ноч не пасядзець ля ракі, не паслухаць песень ды не паскакаць праз вогнішча?! Вядома, сённяшнія гулянні іншыя, магчыма, нават цяжка зразумелыя нашым бабулям і дзядулям. Для кагосьці, магчыма, здалося дзіўным, што купальскае свята “Александрыя збірае сяброў”, якое ў чацвёрты раз адбылося на жывапісным беразе Дняпра на Шклоўшчыне, прайшло не толькі з традыцыйным распальваннем вогнішча, але і з паказальнымі выступленнямі сучаснай авіятэхнікі, экспазіцыяй паветраных шароў і нават выставай страусаў! Але ж падобнага дзейства патрабуем мы самі, людзі ХХІ стагоддя. Галоўнае — традыцыі ў Беларусі захоўваюцца і працягваюцца. Не толькі ў сем’ях, фальклорных калектывах, але і на дзяржаўным узроўні.

Светлае Купалле

У галоўным купальскім свяце ў Александрыі прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Для кіраўніка дзяржавы гэта свята не проста даніна павагі традыцыям свайго народа , але і сустрэча з землякамі — тут яго малая радзіма.

— Я чакаў гэтага дня, бо ведаў, што прыеду на сваю зямлю. Тут я сябе адчуваю добра. Кажу гэта, каб вы бераглі той куток, дзе нарадзіліся, дзе калісьці басанож прабеглі па мяккай траве, каталіся на санках ці бегалі на лыжах, дзе вы вучыліся, — звярнуўся Прэзідэнт да гасцей свята. — Я праехаў увесь свет, але мяне заўсёды цягнула на родную зямлю.

Кіраўнік краіны назваў Купалле вельмі светлым святам любові і надзеі на гэту любоў, святам землякоў, святам, якое аб’ядноўвае тры народы, — Беларусі, Расіі і Украіны. Асабліва тут, на беразе Дняпра, рэчышча якога спрадвеку служыла калыскай культуры шматлікіх славянскіх народаў.

— Я сказаў бы, што гэта тыдзень нашага славянства, славянскага духу — таго, што нас аб’ядноўвае. Сімвалічна, што гэта пачынаецца тут, на беразе Дняпра, і працягнецца праз некалькі дзён у цэнтры Еўропы, у нашым прыгожым і добрым горадзе Віцебску на “Славянскім базары”. Гэта гаворыць аб тым, што мы ў свой час правільна вырашылі ў гэтыя святочныя дні збірацца тут, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Далучыцца да традыцый

Купалле з’яўляецца досыць важным святам у свядомасці ўсіх славян. Але сёння цяжка назваць месца на зямлі, дзе гэта свята ад-значалі б з такім жа размахам, як у беларускай Александрыі. Адных артыстаў на свята прыехала каля дзвюх тысяч. А гасцей толькі ў першы дзень было больш за шэсцьдзясят тысяч! Вядома, каб прыцягнуць такую колькасць людзей, арганізатарам свята прыйшлося добра папрацаваць і так прадумаць праграму, выступленні, гульні, выставы, каб усе засталіся задаволенымі. Былі тут і майстар-класы ўдзельнікаў міжнароднага пленэра па кераміцы “Арт-Жыжаль”, і выстава “Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя”, і экскурсіі на цеплаходзе, і выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы, членаў Магілёўскага аэраклуба і многае іншае.

— Вельмі насычаная праграма, — падзяліліся ўражаннямі Павел і Таццяна, якія прыехалі з пяцігадовай дачушкай Ксюшай з Магілёва. — Кожны куточак святочнай пляцоўкі — нібы маленькі востраў са сваімі забаўкамі і гульнямі. Кожны знойдзе тут занятак па душы.

— Я скакала на надзіманых горках, і каровак са свінкамі бачыла. А якія тут прыгожыя конікі! — падказвала бацькам маленькая Ксюша.

— Добрая ідэя праводзіць тут свята, — лічыць Павел. — Асабліва цікава нам, гараджанам, прыняць удзел у абрадавай праграме “Чараўніцтва купальскай ночы”. Мы мала ведаем беларускія традыцыі — на вёсцы родных няма. Таму і пра Купалле чулі няшмат. Прыехалі сюды, каб папоўніць свае веды ды далучыцца да народных традыцый. Гэта ж наша гісторыя!

Сяброўская цеплыня

Багата былі прадстаўлены на свяце народныя промыслы, асабліва са Шклоўскага раёна, які здаўна славіцца сваімі майстрамі. Вядома, разьбяры са Шклова ў свой час выраблялі іканастасы для храмаў у Маскве і Смален-ску. Александрыя знакамітая майстрамі лозапляцення, а ганчары з Копысі былі вядомымі не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Усяго на свята прыехалі больш за сто пяцьдзясят народных майстроў. Гасцям прапаноўвалі не толькі набыць сувеніры, але і паўдзель-нічаць у іх стварэнні. Напрыклад, на вачах людзей вырабляліся драўляныя лыжкі, кошыкі з асінавай габлюшкі, лапці з лазы, саламяныя кветкі і сім-валічныя вяночкі, якія карысталіся на свяце найбольшай папулярнасцю. Удзельнікі міжнароднага пленэра “Арт-Жыжаль” наогул здзівілі, абпаліўшы вялізную двухметровую гліняную скульптуру ва ўстаноўленай прама на беразе Дняпра печы. А шапавалы з Дрыбіна зацікавалі гасцей гульнёй са сваімі знакамітымі валёнкамі!

— Прапануем гасцям, стоячы спінай да ворка, трапіць у яго валёнкам і пры гэтым загадаць жаданне, — расказвае метадыст Дрыбінскага цэнтра культуры Нэлі Шуткова.— Згодна з вераваннямі нашых продкаў, калі валёнак тры разы апынецца ў ворку, жаданне хутка збудзецца. Магчыма, ужо ў Купальскую ноч, багатую на ўсялякія цуды.

Адным з такіх купальскіх цудаў, дарэчы, стаў яркі гала-канцэрт “Александрыя збірае сяброў”. У глядзельнай зале на дзве з паловай тысячы гледачоў святочны настрой стваралі творчыя ансамблі з абласцей Беларусі, госці з Украіны і Расіі. Сярод іх — Аляксандр Буйноў, Уладзімір Маторын, Ніна Шарубіна, Вера Брэжнева, Іскуі Абалян, Іна Афанасьева, Мікалай Скорыкаў, ВІА “Сябры” і іншыя.

— Што можа быць лепшым, чым ствараць людзям радасць, — гавораць удзельнікі ансамбля “Церніца” з Горацкага раёна. — Асабліва ў такі дзень. Спрадвеку на Купалле збіраліся людзі, каб правесці гэты дзень разам. Каб паспяваць песні, патанчыць на беразе возера ды паскакаць праз вогнішча. Гэта так яднае! Нездарма свята называецца “Александрыя збірае сяброў”. Нават незнаёмыя людзі, якія прыехалі сюды не толькі з Беларусі, але і суседніх Расіі і Украіны, становяцца ў гэтыя святочныя дні сябрамі.

Убачыўшы, як людзі во-дзяць карагоды вакол вогнішча, узяўшыся за рукі, як усміхаюцца, гледзячы адзін аднаму ў твар, і сапраўды нельга было сказаць, што на свяце сабраліся чужыя людзі. Прынамсі, усіх нас аб’ядноўвае любоў да роднай зямлі і павага да традыцый, якія засталіся нам у спадчыну ад продкаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter