Свята святыні

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды 110-й гадавіны пачатку будаўніцтва касцёла Маці Божай Ружанцовай у Ракаве.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды 110-й гадавіны пачатку будаўніцтва касцёла Маці Божай Ружанцовай у Ракаве.

Храм пачалі будаваць пры падтрымцы тагачасных уладальнікаў Ракава памешчыкаў Здзяхоўскіх у 1904 годзе. Кажуць, у пабудове святыні прымалі ўдзел усе жыхары горада незалежна ад веравызнання — каталікі, праваслаўныя, іўдзеі. Таму, нягледзячы на розныя перашкоды, ужо праз два гады над мястэчкам узносіўся велічны будынак у модным на мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў неагатычным стылі. Ва ўрачыстасцях таксама прымуць удзел прадстаўнікі розных веравызнанняў.

Як паведаміў пробашч ракаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Барыла, напярэдадні 17 мая а 19-й гадзіне на плошчы перад касцёлам пачнецца канцэрт хрысціянскага маладзёжнага гурта “Адзіныя ў Духу” з Баранавічаў. Падрыхтавана разнастайная праграма, разлічаная на людзей рознага ўзросту. А 18 мая а 10-й гадзіне раніцы пачнецца ўрачыстая літургія, пасля якой адбудзецца канцэрт арганнай музыкі. На свяце выступіць таксама Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter