Свята Слова

Гасцей і ўдзельнікаў ХХ Дня беларускага пісьменства сустракае Быхаў «У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова» — гэтым вядомым радком распачынаецца Евангелле ад Іаана. Менавіта Слову, а таксама ўсім тым, хто калісьці і сёння працаваў і працуе дзеля яго адраджэння і развіцця, дзеля духоўнасці і асветы, прысвечана свята — Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Сёлета — у дваццаты ўжо раз, каб зноў звярнуць увагу на гістарычны шлях пісьменства ў Беларусі, паказаць непарыўную еднасць і цесную ўзаемасувязь беларускага друкаванага слова са славянскімі вытокамі, аддаць даніну глыбокай павагі слынным асветнікам, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускай культуры, — Францыску Скарыне, Еўфрасіннi Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Елісею Лаўрышаўскаму, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму... Асвячаючы шлях Жыватворным агнём сімвалічнай Непагаснай лампады Духоўнасці, штогод падарожнічае свята па краіне. На сваёй зямлі яго віталі ўжо Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Камянец, Мсціслаў, Шклоў... Усяго — 17 гарадоў. Сёлетняй сталіцай свята абраны старажытны Быхаў, які сёння сустракае шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Фота: Галіна ГАЎРЫЛОВІЧ

Гасцей і ўдзельнікаў ХХ Дня беларускага пісьменства сустракае Быхаў

«У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова» — гэтым вядомым радком распачынаецца Евангелле ад Іаана. Менавіта Слову, а таксама ўсім тым, хто калісьці і сёння працаваў і працуе дзеля яго адраджэння і развіцця, дзеля духоўнасці і асветы, прысвечана свята — Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Сёлета — у дваццаты ўжо раз, каб зноў звярнуць увагу на гістарычны шлях пісьменства ў Беларусі, паказаць непарыўную еднасць і цесную ўзаемасувязь беларускага друкаванага слова са славянскімі вытокамі, аддаць даніну глыбокай павагі слынным асветнікам, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускай культуры, — Францыску Скарыне, Еўфрасіннi Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Елісею Лаўрышаўскаму, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму...

Асвячаючы шлях Жыватворным агнём сімвалічнай Непагаснай лампады Духоўнасці, штогод падарожнічае свята па краіне. На сваёй зямлі яго віталі ўжо Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Камянец, Мсціслаў, Шклоў... Усяго — 17 гарадоў. Сёлетняй сталіцай свята абраны старажытны Быхаў, які сёння сустракае шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў юбілейнага Дня беларускага пісьменства.

Фота: Галіна ГАЎРЫЛОВІЧ

-----------------------------------------------

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас са святам — Днём беларускага пісьменства.

Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. Свой шлях за дваццаць гадоў свята прайшло праз усю краіну. Сёлета яго сустракае гасцінная Быхаўская зямля. Юбілейнае святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Сімвалічна, што Дзень беларускага пісьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў. Для беларусаў слова, веды, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця, апорай у пераадоленні цяжкасцей і перашкод.

Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter