Свята, што дорыць надзею

У гэтым годзе 8 красавіка праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вербніцу, а каталікі і пратэстанты Вялікдзень. 15 красавіка — Вялікдзень у праваслаўных.Адметнасць традыцыйнай культуры беларусаў на Вялікдзень— валачобныя песні і абыходы ў гэты дзень, які лічыцца самым вялікім святам года. Але назва яго паходзіць ад таго, што з гэтага часу ў селяніна пачыналіся вялікія працоўныя дні ў полі. Чырвоныя яйкі качалі па зямлі, з горак, біліся імі на ўбіткі — звычай захаваўся да нашага часу. Гушкаліся дзеці, хлопцы і дзяўчаты на Вялікдзень на арэлях, святкавалі, спажываючы пад час урачыстасці фаршыраванае парася і запечаны кумпяк, пышныя высокія пшанічныя булкі — каб увесь год у хаце быў дабрабыт.
У гэтым годзе 8 красавіка праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вербніцу, а каталікі і пратэстанты Вялікдзень. 15 красавіка — Вялікдзень у праваслаўных.
Велікодныя абрады падабаюцца ўсімАдметнасць традыцыйнай культуры беларусаў на Вялікдзень— валачобныя песні і абыходы ў гэты дзень, які лічыцца самым вялікім святам года. Але назва яго паходзіць ад таго, што з гэтага часу ў селяніна пачыналіся вялікія працоўныя дні ў полі. Чырвоныя яйкі качалі па зямлі, з горак, біліся імі на ўбіткі — звычай захаваўся да нашага часу. Гушкаліся дзеці, хлопцы і дзяўчаты на Вялікдзень на арэлях, святкавалі, спажываючы пад час урачыстасці фаршыраванае парася і запечаны кумпяк, пышныя высокія пшанічныя булкі — каб увесь год у хаце быў дабрабыт.
Пасля Вялікадня — Праводны тыдзень. У некаторых месцах на Палессі праганялі зіму магічнымі абрадамі і песнямі: “Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела”. У палескіх Пінкавічах раней жанчыны вадзілі карагоды, затым беглі да ракі, ім перагароджвалі дарогу вяроўкамі, а яны рвалі “путы зімы”. З ракі даставалі зялёную расліну: у каго даўжэйшая, у той вырасце сёлета даўжэйшы лён. Гэты звычай провадаў зімы карагодамі і песнямі захаваўся ў Пінкавічах да нашага часу.
Пасля Вялікадня ў Беларусі абавязкова памінаюць продкаў — гэта Вялікадне мёртвых, Наўскі Вялікдзень, Наўская Пасха ў чацвер Велікоднага тыдня, або Радаўніца — праз 9 дзён пасля Вялікадня, у аўторак Фамінога тыдня.
30 красавіка — дзень ахоўніка пчол Зосіма або Андрыянава ноч. Лічылася, што гэта ўдалы час для дзявочых варожбаў пра замужжа.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter