Поздравление гостям Дня белорусской письменности

Свята роднага слова ў Шчучыне

Віншаванне ўдзельнiкам i гасцям урачыстасцей XXII Дня беларускага пiсьменства
Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей XXII Дня беларускага пiсьменства



Дарагiя сябры!

Дзень беларускага пiсьменства — надзвычай важная падзея ў жыццi нашай краiны.

Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялiкай павагай ставiцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы i лiтаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкiм 1994 годзе са старажытнага Полацка i прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын — адзiн з прыгажэйшых гарадоў Гродзеншчыны, непаўторная ўтульнасць якога створана нястомнай плённай працай яго жыхароў.

Амаль што 500–гадовая гiсторыя беларускага кнiгадрукавання сведчыць аб вялiкiм укладзе нашай краiны ў сусветную скарбнiцу ведаў.

I сёння, у час iмклiвага развiцця новых iнфармацыйных тэхналогiй, кнiга i шчырае мастацкае слова пiсьменнiка па–ранейшаму застаюцца запатрабаванымi сучасным грамадствам.

Сардэчна жадаю ўдзельнiкам i гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця i дабрабыту.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Советская Белоруссия № 170 (24800). Суббота, 5 сентября 2015
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter