Минский международный фестиваль циркового искусства соберет более ста артистов из разных стран
26.07.2019 13:37:05
Людмила МИНКЕВИЧ
З 19 па 22 верасня мінчан і гасцей сталіцы чакае сапраўднае свята прыгажосці, грацыі і трукаў. У ІІ Мінскім міжнародным фестывалі цыркавога майстэрства прымуць удзел больш за 100 майстроў цырка з розных краін — Бразіліі, Чылі, Кітая, Аўстраліі, Эфіопіі, Манголіі, Таджыкістана, Ізраіля, КНДР, Румыніі, Туркменістана, Украіны, Малдовы, Германіі, Казахстана, Расіі, Беларусі.
Ацэньваць артыстаў будуць члены прафесійнага журы, сярод якіх, напрыклад, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла Урс Пілс. У Мінску ўдзельнікі спаборніцтва пазмагаюцца за Гран-пры, два золата, два срэбра і дзве бронзы, а таксама за прыз глядацкіх сімпатый і прызы грамадскага і дзіцячага журы.
Нагадаем, на першы фестываль цыркавога майстэрства, які праходзіў у Мінску ў мінулым годзе, паступіла больш за 200 заявак з усяго свету.
— Фестываль прайшоў на досыць высокім арганізацыйным узроўні дзякуючы суладнай працы ўсёй каманды і членаў журы, — успамінае дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан. — Чакаецца, што наша свята цыркавога майстэрства зноў атрымаецца маляўнічым і відовішчным, публіка ўбачыць групавыя і сольныя нумары ўсіх жанраў.
mila@sb.by