Свята чароўных каласоў

На Любаншчыне аднаўляюць старадаўнія абрадыСёлета ў вёсцы Сосны Любанскага раёна адзначалася “Русалле”. Паводле народных павер’яў, менавіта ў час вясенне-летняга квітнення русалкі выходзяць з вады і наведваюць вёскі, гуляюць па палях і лугах. Ужо дзесяць год запар Русалле на Любаншчыне па чарзе адзначаюць розныя вёскі. Раней свята праходзіла ў Загаллі, Палічыне, Малых Гарадзяцічах, Нежыне. На гэты раз чарга дайшла да Соснаў. Што цікава: кожны год свята набывае новыя адметнасці. Так, летась Русальныя гулянні ўпершыню ладзілі ўвечары — як гэта рабілі і нашы продкі. “І адчуванне было такое, што менавіта так павінна быць! — гаворыць загадчык аддзела фальклору Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка. — Ёсць асаблівая магічнасць у тым, што песні спяваюцца і абрады выконваюцца ў прыцемках. Змаўкаюць птушкі, заглушаюцца іншыя гукі прыроды, і народныя абрадавыя песні здаюцца асабліва чароўнымі”.
Ужо дзесяць гадоў  прыгожы адноўлены абрад Русалле спраўляюць на ЛюбаншчынеНа Любаншчыне аднаўляюць старадаўнія абрады
Сёлета ў вёсцы Сосны Любанскага раёна адзначалася “Русалле”. Паводле народных павер’яў, менавіта ў час вясенне-летняга квітнення русалкі выходзяць з вады і наведваюць вёскі, гуляюць па палях і лугах.
Ужо дзесяць год запар Русалле на Любаншчыне па чарзе адзначаюць у розных вёсках. Раней свята праходзіла ў Загаллі, Палічыне, Малых Гарадзяцічах, Нежыне. На гэты раз чарга дайшла да Соснаў.
Што цікава: кожны год свята набывае новыя адметнасці. Так, летась Русальныя гулянні ўпершыню ладзілі ўвечары — як гэта рабілі і нашы продкі. “І адчуванне было такое, што менавіта так павінна быць! — гаворыць загадчык аддзела фальклору Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка. — Ёсць асаблівая магічнасць у тым, што песні спяваюцца і абрады выконваюцца ў прыцемках. Змаўкаюць птушкі, прыцішваюцца іншыя гукі прыроды, і народныя абрадавыя песні здаюцца асабліва чароўнымі”.
Раней “праводзілі русалак” на працягу тыдня — ад Тройцы да наступнай нядзелі. Жанчыны браліся за рукі, перагароджвалі дарогу і кожны вечар з русальнымі песнямі, рухаючыся ў кірунку "па сонцы", абыходзілі вёску. А ў апошні дзень “гулялі Русалінку” — палілі вогнішчы, кідалі ў іх галінкі клёна і бярозы, якімі ўпрыгожвалі двары і хаты на Тройцу. Заканчвавалася свята песнямі і карагодамі вакол агню.
Сёлета ў Соснах праводзілі і прадаўні абрад Падымання кола, запісаны некалі ад мясцовай жыхаркі Розы Шаўцовай. Драўлянае кола ад старога воза запальвалі ў вогнішчы, пасля мужчыны на доўгіх шастах паднімалі яго ў неба, абносілі тры разы вакол вогнішча і спальвалі. Лічылася, што такімі дзеяннямі людзі адганялі ад сябе колаварот усяго дрэннага, што адбывалася з імі на працягу года.
А ў русалак, як і раней, цяпер пераапранаюцца прыгажуні-дзяўчаты з доўгімі светлымі валасамі. Увогуле ж гэтыя міфічныя істоты суадносяцца з уяўленнем пра боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае, накшталт антычнай Персефоны. З гуляннем русалак па палях людзі звязвалі лёс будучага ўраджаю збожжа: лічылася, што яны, гуляючы, апыляюць жыта, спрыяюць росту каласоў. У канцы Русальнага тыдня ладзілі спецыяльны абрад “Провады русалкі”, калі ўрачыста праводзілі русалку за межы вёскі: у жыта, да броду, або ў лес.
Цікава, што з кожным годам Русалле на Любаншчыне становіцца ўсё больш папулярным. Ужо колькі год на свята людзі прыходзяць цэлымі вёскамі. Прыязджаюць і гарадскія госці. Прычым у апошні час многія турфірмы ўключылі абрад у спіс падарожніцкіх маршрутаў. І кожны наведвальнік знаходзіць, пэўна ж, на свяце нешта сваё: адны аддаюць даніну традыцыям продкаў, іншыя цікавяцца больш этнаграфічнымі і гістарычнымі аспектамі магічных дзеяў, а хтосьці проста прыходзіць паглядзець прыгожае выступленне, каб адпачыць і атрымаць шмат пазітыўных эмоцый.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter