Свята ў “Баравічку”

Под Новы год прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пабывалі ў дзіцячым аддзяленні “Баравічок” санаторыя “Радон”.

Под Новы год прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пабывалі ў дзіцячым аддзяленні “Баравічок” санаторыя “Радон”.

Як расказаў начальнік дзіцячага аддзялення “Баравічок” Уладзімір Мармыш, цяпер тут аздараўліваюцца больш за 160 хлапчукоў і дзяўчынак з розных куткоў Беларусі. Яны жывуць у добраўпарадкаваных карпусах, навучаюцца ў санаторнай школе, падлечваюцца ў санаторыі “Радон”.

У час святочнай сустрэчы менавіта здароўя, бадзёрасці, спаўнення мараў жадалі дзецям дырэктар Рэспубліканскага цэнтра Генадзь Балбатоўскі, начальнік прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення гэтага цэнтра Ілья Епіфанаў, намеснікі генеральнага дырэктара ААТ “Белаграздраўніца” Марына Клімовіч і Віктар Панамароў.

Яны павіншавалі дзетак з Новым годам, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай уручылі ім салодкія падарункі з пажаданнямі святочнага настрою. А настрой у хлапчукоў і дзяўчынак быў сапраўды прыўзняты, бо іх весялілі і “Смяшарыкі”, самадзейныя артысты Дзятлаўскага раённага Дома культуры, і артысты мінскага цырка “Сірыус”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter