Свяшчэннае свяціла

Нашы продкі разглядалі сонца як сімвалічны цэнтр Сусвету. Дзякуючы сваім якасцям сонца стала сімвалізаваць жыццёвую моц і адвечную маладосць, страсць, мужнасць, веды і розум, уладу, справядлівасць, перамогу і славу. Лічылася, што даведацца праўду можна толькі “у ззянні сонца”.

Нашы продкі разглядалі сонца як сімвалічны цэнтр Сусвету. Дзякуючы сваім якасцям сонца стала сімвалізаваць жыццёвую моц і адвечную маладосць, страсць, мужнасць, веды і розум, уладу, справядлівасць, перамогу і славу. Лічылася, што даведацца праўду можна толькі “у ззянні сонца”.

  • Сонца заўсёды лічылася свяшчэнным. Сонца, месяц і зоркі былі першымі боствамі старажытных славян. Звяртацца да сонца дазвалялася толькі з дапамогай самых сакральных слоў, называючы яго чырвоным, чыстым, святым, добрым, праведным, боскім.
  • На працягу стагоддзяў да сонца заўсёды ставіліся з выключнай павагай. У народным асяроддзі былі выпрацаваны пэўныя рэгламентацыі ў адносінах да свяціла: не станавіцца да сонца спінай нават у час працы; не пляваць ў бок сонца, інакш стане “поўная цемра”, не паказваць на сонца пальцам.
  • Прысутнасць ці адсутнасць сонца на небе таксама рэгламентавалі паводзіны чалавека. Так, пасля захаду сонца з хаты нічога не выносілі, не аддавалі, не пазычалі, не пачыналі новы хлеб. Асабліва строга забаранялася пасля заходу сонца выносіць з хаты агонь. Лічылася, што пры парушэнні гэтых правіл сонца не будзе заглядаць у хату, а значыць, яе будуць абыходзіць поспех, дабрабыт, гаспадарка прыйдзе ў заняпад.
  • Адсутнасць на небе свяціла дазваляла цёмным сілам праяўляць сваю актыўнасць. Таму пасля захаду сонца імкнуліся не працаваць, не вешалі на двары адзенне, не выносілі на двор маленькіх дзяцей, не хадзілі ў лазню, не купаліся ў рацэ. І раілі: “Калі сонейка зайшло, не распачынай ні з кім спрэчак”.
  • Назіранні за сонцам дапамагалі прадказваць надвор’е:
    — з цёмных аблокаў сонца гляне з вялікім жарам — да навальніцы;
    — сонца парыць і цішыня ў паветры — да вялікай навальніцы і дажджу;
    — рознага колеру промні ад узыходзячага сонейка (жоўты, белы, зялёны ўсход) — да пахмурнага ці дажджлівага надвор’я;
    — калі круг вакол сонца цёмны, зімой — да сцюжы, летам — да дажджу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter