Мнение: каждый должен понимать, что он гражданин своей страны и от него зависит ее судьба

Свой лёс вызначым самі

Марыя Муха, майстар па вышыўцы Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў: 

— Рэферэндум наконт змен і дапаўненняў у Канстытуцыю, на мой погляд, будзе адной з найважнейшых падзей гэтага года. Так я разважаю зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту. Мне давялося ўдзельнічаць ва ўсіх рэферэндумах, якія праводзіліся ў нашай краіне, пачынаючы з 1991 года, калі вырашалася пытанне аб захаванні Савецкага Саюза. 

Асабліва мне запомніўся рэферэндум 1996 года, у якім таксама абмяркоўваліся змены ў Асноўны Закон нашай краіны, што істотна пашыралі паўнамоцтвы Прэзідэнта. Добра памятаю, што ў той дзень стаяла непагодлівае лістападаўскае надвор’е. Але я дакладна ведала, што павінна прыйсці на рэферэндум і прагаласаваць на ім. Пасля таго плебісцыту Беларусі ўдалося хутка пераадолець ліхія наступствы пачатку 1990-х гадоў. Гэта добра заўважылі і ў сферы культуры, работнікі якой адчулі істотную падтрымку сваёй працы. Да прыкладу, наш Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў у 2002 годзе атрымаў прэзідэнцкі грант на развіццё ткацкай майстэрні. А ў 2011-м быў адзначаны прэміяй Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне».

Тое, што ў абноўленай Канстытуцыі плануецца замацаваць падтрымку культурных традыцый і гістарычнай спадчыны беларусаў, — своечасова і правільна. Людзі разумеюць, што трэба працягваць развівацца ў абраным кірунку сацыяльна арыентаванай дзяржавы, дзе ты адчуваеш сябе абароненым.

Наогул, кожны чалавек павінен быць гаспадаром у сваім доме. Гэтае ж правіла тычыцца і краіны. Лічу, што не трэба з-за акіяна ці яшчэ аднекуль загадваць беларусам, як ім жыць і як будаваць сваю дзяржаву. Мы і самі на гэты конт зможам вызначыцца. А дзеля гэтага кожны з нас павінен 27 лютага прыйсці на рэферэндум і выказаць сваё меркаванне па прапанаваных зменах у Канстытуцыю. І яшчэ адзін важны момант: некаторыя ў нашым грамадстве любяць шмат казаць пра правы, але пры гэтым забываюць пра абавязкі. Прыйсці на рэферэндум — грамадзянскі абавязак свядомага чалавека. Кожны павінен ра­зумець, што ён — грамадзянін сваёй краіны і ад яго зале­жыць яе лёс. 

paplauski@gmail.com
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter