Свой горад для малых

Гульнявы комплекс для дзетак «Цытадэль» з'явіўся у Полацку

Прыгожы гульнявы комплекс «Цытадэль» устаноўлены для дзетак у Полацку. Незвычайнасць новай пляцоўкі ў тым, што яе абсталяванне зроблена па ініцыятыве каардынацыйнага цэнтра абароны жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей «Зараджэнне» Полацкай епархіі. Кошт дзіцячага гарадка — 30 мільёнаў рублеў, сродкі на яго набыццё былі сабраны жыхарамі города.

Цікава, што дырэктар цэнтра «Зараджэнне» Алеся Пянкрат ахвяравала на пакупку «Цытадэлі» грошы, атрыманыя ў якасці фінансавай узнагароды да прысуджанага ёй нядаўна ордэна Маці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter