Свіслач адсвяткуе першы ў Беларусі каравай-фэст «Бацькава булка»

Заўтра асноўнай пляцоўкай свята стане гарадская плошча райцэнтра, паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч .

скриншот видео

– Каравай-фэст «Бацькава булка» – новы сацыяльна-культурны праект, накіраваны на развіццё сучаснай беларускай і папулярызацыю традыцыйнай культуры, а таксама на прасоўванне хлебнага брэнда «Бацькава булка», – патлумачыла спецыяліст. – Гасцей чакае выстава хлебных шэдэўраў «Бацькаўшчына», а таксама конкурс вырабаў з цеста сярод прафесійных пекараў. Іх прысвецяць гістарычным аб'ектам рэспублікі ва ўшанаванне Года гістарычнай памяці.

Запланаваны таксама выстава-конкурс «Матулін каравай» – конкурс каравайніц сярод аматараў і гаспадынь, а таксама эстафета «Бацькава міля», дзе галоўны прыз – «Бацькава булка». На цырымоніі адкрыцця мяркуецца правесці акцыю «Беларусь – хлебная краіна» (трэба будзе сабраць з маленькіх булачак карту рэспублікі).

  svisgaz.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter