Светлыя згадкі даўнейшай пары

У сучасным Вільнюсе ёсць дзясяткі гістарычных месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых беларусаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, бываў у колішняй Вільні і Якуб Колас.Пісьменнік, як вядома. любіў дарогі, падарожжы, і шмат радкоў ім прысвяціў. “Гэй, дарогі ў чыстым полі,/ Ніці шэрыя зямлі!/ Колькі долі і нядолі/ Ног людскіх вы праняслі!” — чытаем, напрыклад, у паэме “Сымон-музыка”. Са школы помніцца: яшчэ з маленства хлопчык Кастусь, будучы класік, мусіў прызвычаіцца да частых “пярэбараў”. Яны былі гэткім стылем жыцця бацькі паэта Міхала Міцкевіча, палясоўшчыка князёў Радзівілаў. Пазней жа, у часы ваеннага ліхалецця, пісьменніку не аднойчы прыходзілася пакідаць родны край, быць далёка ад мілай сэрцу Беларусі.Ды не ўсе вандраванні, што выпалі на долю Песняра, мелі прысмак горачы і пакутлівых выпрабаванняў. Былі і радасныя. Бадай, самае светлае з іх — шлюбнае падарожжа Якуба Коласа і Марыі Каменскай у чэрвені 1913 года да родных жонкі пісьменніка, якія жылі ў прыгарадзе Вільні.
Мінскія школьнікі і студэнты на адкрыцці выставы ў Коласаўскім музеіУ сучасным Вільнюсе ёсць дзясяткі гістарычных месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых беларусаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, бываў у колішняй Вільні і Якуб Колас.
Пісьменнік, як вядома. любіў дарогі, падарожжы, і шмат радкоў ім прысвяціў. “Гэй, дарогі ў чыстым полі,/ Ніці шэрыя зямлі!/ Колькі долі і нядолі/ Ног людскіх вы праняслі!” — чытаем, напрыклад, у паэме “Сымон-музыка”. Са школы помніцца: яшчэ з маленства хлопчык Кастусь, будучы класік, мусіў прызвычаіцца да частых “пярэбараў”. Яны былі гэткім стылем жыцця бацькі паэта Міхала Міцкевіча, палясоўшчыка князёў Радзівілаў. Пазней жа, у часы ваеннага ліхалецця, пісьменніку не аднойчы прыходзілася пакідаць родны край, быць далёка ад мілай сэрцу Беларусі.
Ды не ўсе вандраванні, што выпалі на долю Песняра, мелі прысмак горачы і пакутлівых выпрабаванняў. Былі і радасныя. Бадай, самае светлае з іх — шлюбнае падарожжа Якуба Коласа і Марыі Каменскай у чэрвені 1913 года да родных жонкі пісьменніка, якія жылі ў прыгарадзе Вільні. Пазней у артыкуле “Памятные встречи”, які быў змешчаны ў газеце “Советская Белоруссия” ў 1947 годзе, паэт, апісваючы сустрэчы з Янкам Купалам, прыгадваў тыя дні: “Следующая наша встреча состоялась в июне 1913 года в Вильне. Янка Купала работал в то время в редакции “Нашей нивы”. Он несколько раз навещал меня в окрестности Вильни, в Железнодорожной колонии, где я гостил у родственников своей жены”.
Сёння, апрача прыве-дзенага сведчання самога Коласа, нам больш нічога не вядома пра тую вандроўку паэта. Тым не менш тое падарожжа і ўвогуле побыт Коласа у Вільні не аднойчы натхнялі графікаў на стварэнне мастацкіх работ. Сёлета ж тэма жыцця і працы Якуба Коласа ў Вільні, а таксама згадкі пра віленскае акружэнне жонкі паэта Марыі Каменскай сталі падставай для стварэння сумеснай выставы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Літаратурнага музея А. Пушкіна з Вільнюса. У экспазіцыі прадстаўлены графічныя работы Міколы Купавы, фотаздымкі тагачасных супрацоўнікаў газеты “Наша Ніва”, а таксама віленскай радні Марыі Каменскай. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягваюць рукапісы лістоў паэта ў рэдакцыю “Нашай нівы” з фондаў Коласаўскага музея. А літоўскія музейшчыкі перадалі для выставы фотапартрэт Дзмітрыя Каменскага — бацькі Марыі Дзмітраўны і цесця Якуба Коласа.

Іван Дубовік, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-­мемарыяльнага музея Якуба Коласа
На здымку:
Мінскія школьнікі і студэнты на адкрыцці выставы ў Коласаўскім музеі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter