Эксперты рассказали о мерах, которые сейчас предпринимаются для сохранения редких видов животных и растений

Светлыя грані ізумруднай сеткі

Штогод пад пагрозай знікнення аказваюцца ўсё новыя віды раслін і жывёл. Дзяржава ў такой сітуацыі робіць усё, каб звесці гэтыя страты да мінімуму. Захаваць разнастайнасць прадстаўнікоў флоры і фаўны дазваляе граматны падыход да ўтрымання лясоў, водна-балотных угоддзяў, лугоў і іншых тэрытарыяльных аб’ектаў.

Сёння папуляцыя зуброў у Белавежскай пушчы — самая буйная ў свеце. Але пытанне захавання гэтых унікальных жывёл стаіць па-ранейшаму востра.
puszcza.urest.org

— Захаванне асяроддзя пражывання жывёл і раслін Беларусі вядзецца па некалькіх напрамках: аднаўленне парушаных тарфяных радовішчаў, рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках навуковых і навукова-тэхнічных праграм, маніторынг жывёльнага свету, навуковае забеспячэнне і вядзенне кадастру жывёльнага свету, рэалізацыя шэрагу міжнародных праектаў, — патлумачыў генеральны дырэктар ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» Аляксандр Чайкоўскі.

Адпрацавана схема па стварэнні новых відаў папуляцыі зубра. Тыя папуляцыі, якія цяпер існуюць, базіруюцца пераважна ў заходняй частцы краіны. Аднак у Віцебскай і Магілёўскай абласцях таксама ёсць перспектыўныя тэрыторыі для стварэння новых мікрапапуляцый зуброў. Пад ахову карыстальнікам зямельных участкаў і водных аб’ектаў перададзена 417 рэдкіх біятопаў, 1488 месцаў пражывання дзікіх жывёл, 1888 месцаў вырастання дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу. На гэтых тэрыторыях усталяваны спецыяльны ахоўны рэжым, які абмяжоўвае гаспадарчую дзейнасць або рэкамендуе выканаць тыя ці іншыя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць захаванню дадзенага месца пражывання або вырастання. Распрацавана і рэалізуецца 39 планаў дзеянняў па захаванні рэдкіх 9 відаў дзікіх жывёл і 30 відаў дзікарослых раслін.

Віталь Каранчук.
— Для захавання рэдкіх відаў дзікіх жывёл у краіне была створана папуляцыя шыракапальцавага рака ў возеры Асінаўскае Віцебскага раёна. Таксама шляхам рассялення створаны новыя папуляцыі чыны льналіснай у Мінску, васкавіка-адзінот-ніка ў Магілёўскай вобласці, вялікага дубовага вусача ў Гомельскай вобласці, пярловіцы тоўстай у Мінскай вобласці. Праведзена даінкубацыя аплодненай ікры кунджы звычайнай і выпуск малькоў у адкрытыя вадаёмы. На базе рэспуб-ліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» створаны і функцыянуе  гадавальнік па вытворчасці заходнееўрапейскага падвіду глушца, які ў Еўропе знаходзіцца пад пагрозай знікнення, — падзяліўся вынікамі працы кансультант аддзела біялагічнай разнастайнасці ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсур-саў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Каранчук.

Redbookbelarusanimals
У 1989 годзе ў рамках Бернскай канвенцыі было прынята рашэнне распрацаваць сетку прыродных тэрыторый — «Ізумрудную сетку». Сёння Пастаянным камітэтам канвенцыі зацверджана 155 беларускіх аб’ектаў гэтай сеткі агульнай плошчай 2,3 мільёна гектара, што складае 11,1 працэнта тэрыторыі нашай краіны. У сетку ўваходзяць асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, на якіх усталёўваюцца забароны і абмежаванні гаспадарчай дзейнасці, тэрыторыі, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, што з’яўляюцца месцамі канцэнтрацыі адпачынку рэдкіх відаў птушак або масавага гнездавання.

— Чакаецца, што агульная плошча тэрыторый, уключаных у «Ізумрудную сетку», пасля завяршэння фарміравання ў Беларусі складзе каля 13—15 працэнтаў ад плошчы краіны, — заявіў Віталь Каранчук.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter