Светлы след Сафіі

На Слонімшчыне, у вядомых духоўнымі традыцыямі Жыровічах сумесна ладзілі міжнародную навукова-практычную канферэнцыю прадстаўнікі гістарычнай навукі і праваслаўнай царквыБыў, помніцца, час, калі навукоўцы вялі вострыя спрэчкі з прыхільнікамі рэлігійных поглядаў на ўладкаванасць свету. Хто ж цяпер сабраў разам ранейшых антаганістаў? Рознагалоссі ўдалося адсунуць убок дзякуючы знакамітай асобе — святой княгіні Сафіі Слуцкай. Сёлета адзначаецца 400 гадоў, як скончыўся зямны шлях падзвіжніцы. Больш глыбокаму вывучэнню яе жыцця, дзейнасці, гістарычнага “фону”, на якім адбываўся духоўны подзвіг, ды і шырокаму колу пытанняў праваслаўя прысвячаўся навукова-багаслоўскі форум “Святыя зямлі Беларускай: праведная Сафія Слуцкая”. Ладзілі яго сумесна Мінская духоўная акадэмія імя Кірылы Тураўскага і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Светлае імя Сафіі Слуцкай аб’яднала людзей розных светапоглядаў На Слонімшчыне, у вядомых духоўнымі традыцыямі Жыровічах сумесна ладзілі міжнародную навукова-практычную канферэнцыю прадстаўнікі гістарычнай навукі і праваслаўнай царквы
Быў, помніцца, час, калі навукоўцы вялі вострыя спрэчкі з прыхільнікамі рэлігійных поглядаў на ўладкаванасць свету. Хто ж цяпер сабраў разам ранейшых антаганістаў? Рознагалоссі ўдалося адсунуць убок дзякуючы знакамітай асобе — святой княгіні Сафіі Слуцкай. Сёлета адзначаецца 400 гадоў, як скончыўся зямны шлях падзвіжніцы. Больш глыбокаму вывучэнню яе жыцця, дзейнасці, гістарычнага “фону”, на якім адбываўся духоўны подзвіг, ды і шырокаму колу пытанняў праваслаўя прысвячаўся навукова-багаслоўскі форум “Святыя зямлі Беларускай: праведная Сафія Слуцкая”. Ладзілі яго сумесна Мінская духоўная акадэмія імя Кірылы Тураўскага і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Удзельнічалі ў канферэнцыя вучоныя як рэлігійных, так і свецкіх устаноў. На пачатку адбыўся сумесны малебен.
Адкрываючы форум, рэктар Мінскіх духоўных школ архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый зачытаў прывітанне Мітрапаліта Філарэта, звярнуўся і сам да яго ўдзельнікаў. Нагадаў, што за апошнія пяць гадоў другі ўжо раз акадэміі сумесна ладзяць канферэнцыю дзеля вывучэння і асэнсавання культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны беларускага народа. Каб лепш разумець сутнасць духоўнага подзігу святой Сафіі Слуцкай, варта нагадаць, што ў 1596-м, калі ёй толькі споўнілася 11 гадоў, была заключана Брэсцкая унія. І праваслаўе такім чынам апынулася па-за законам: усю паўнату рэлігійнай улады атрымаў каталіцкі Рым. Гаворачы пра асаблівасці рэлігійна-палітычнай сітуацыі на беларускіх землях напрыканцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзя, архіепіскап падкрэсліў, што апошняя княгіня з роду Алелькавічаў усе намаганні свае прысвяціла абароне праваслаўя ў сваіх уладаннях, апякала храмы і манастыры, дапамагала ім. Дзякуючы ёй актыўна дзейнічала і Праабражэнскае брацтва: яно аб’ядноўвала духавенства і многіх знакамітых праваслаўных вернікаў Слуцка.
Так выглядала мястэчка Жыровічы ў 1882 годзеНа пленарным пасяджэнні ў Жыровічах выступалі прафесар Духоўнай акадэміі і семінарыі протаіерэй Віталь Антонік, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Л. Землякоў, дацэнт БДУ Л. Слуцкая, супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі В. Максімовіч, пісьменнік і генеалог Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархату Уладзімір Грозаў. Як бачым, свецка-рэлігійны парытэт быў належным чынам захаваны. Далей работа ішла ў секцыях “Праблемы канфесійнай гісторыі Беларусі” і “Рэспубліка Беларусь: грамадства, рэлігія, культура”.
Аўтар ідэі канферэнцыі — акадэмік-сакратар НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, які грунтоўна падвёў і яе вынікі. Шмат папрацаваў і дырэктар акадэмічнага Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч. З ліку ўдзельнікаў форума вылучаўся Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, не прафесійны навуковец, не рэлігійны дзяяч. Застаючыся ў веры бацькаў і прадзедаў, Анатоль Васільевіч займаецца бізнесам, аказвае дапамогу царкве. Гэта ён уладкавальнік двух помнікаў святой Сафіі — у Слуцку (2000 год) і Мінску (адкрыты сёлета). Чаму такая павага да святой? Моцная галіна роду даследчыка ідзе са Случчыны, з вёскі Кутнева, дзе ён з братамі, сястрой, пляменнікам расшукаў магілы прадзеда і прабабулі з шляхецкага роду Карафа-Корбутаў. Мецэнат прымаў удзел у аднаўленні і будаўніцтве храмаў у Валожынскім і Мінскіх раёнах. За дабрачынныя справы ўшанаваны рознымі ўзнагародамі, у ліку якіх і атрыманы сёлета ад Рускай праваслаўнай царквы ордэн “Святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай”.
У Жыровічах Анатоль Статкевіч-Чабаганаў зрабіў цікавы даклад аб прадстаўніках Полацкай галіны кіеўскага баярскага роду Каленікавічаў Мішкавічаў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё праваслаўнай царвы і беларускай культуры. Працуючы з архіўнымі матэрыяламі, даследчык устанавіў, што ў родзе былі і яго прамыя продкі (Геталт Каленікавіч). З роду выйшла некалькі царкоўных іерархаў, у тым ліку і мітрапаліт Кіеўскі Грыгорый (1458—1474), архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Іван (канец ХV ст.), архіепіскап Полацкі Яўфімій, а таксама ігумення полацкая Анастасія (пач. ХVІ ст.). З тых каранёў і Баркалаб Корсак, заснавальнік Баркалабава, па даручэнні яго складаўся Баркалабаўскі летапіс, помнік старабеларускага пісьменства.

Іван Ждановіч
На здымках:
Светлае імя Сафіі Слуцкай аб’яднала людзей розных светапоглядаў
Так выглядала мястэчка Жыровічы ў 1882 годзе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter