“Свет віншуе Беларусь”

У НЯДЗЕЛЮ вечарам ля стэлы “Мінск — горад-герой” пройдзе пяцігадзінны нон-стоп марафон, які ўключыць у сябе традыцыйны святочны канцэрт, фейерверк і дыскатэку. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў, начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў Міністэрства культуры Беларусі Ігар ВАРОНІН.

Праект пад такой назвай рыхтуецца ў сталіцы да Дня Незалежнасці — 3 ліпеня.

У НЯДЗЕЛЮ вечарам ля стэлы “Мінск — горад-герой” пройдзе пяцігадзінны нон-стоп марафон, які ўключыць у сябе традыцыйны святочны канцэрт, фейерверк і дыскатэку. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў, начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў Міністэрства культуры Беларусі Ігар ВАРОНІН.

— Гэты праект ужо стаў традыцыйным для Беларусі. Мы пачынаем рыхтавацца да Дня Незалежнасці недзе з канца зімы, — распавёў Ігар Варонін. — Спачатку выкрышталізоўваецца канцэпцыя, потым вядуцца перамовы з выканаўцамі, музыкальнымі калектывамі і групамі, шукаем вядучых, рэжысёра. Дарэчы, гэты праект мы рыхтавалі сумесна з Другім нацыянальным каналам. Яны прадаставілі нам вядучых, дамаўляліся з артыстамі.

Праграма “Свет віншуе Беларусь” хоць і з’яўляецца нон-стоп марафонам, але ўмоўна падзелена на некалькі частак і першая з іх — пралог “Вызваленне”. А потым ідуць тэматычныя блокі, які распавядаюць гледачу пра Беларусь спартыўную, шматнацыянальную, маладую. У 22.50 публіка стане ўдзельнікам акцыі “Спяваем гімн разам”, якую падвынікуе святочны фейерверк. Пасля гэтага ля стэлы да двух гадзін ночы, калі не перашкодзіць дождж, будзе дыскатэка.

Акрамя айчынных выканаўцаў і калектываў, на праекце выступяць замежныя госці — спявачка Руслана з Украіны, папулярны ў 80-х выканаўца Рэкарда Фолі з Італіі, прадстаўнікі Эстоніі і Малдовы на міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне-2011”.

“Свет” пачне віншаваць Беларусь 3 ліпеня ў дзевяць гадзін вечара.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter