Свет сімвалаў. Шматлікія рэчы з дзяржаўнай сімволікай Беларусі можна набыць у новай сталічнай краме.

Калі наступным разам прыедуць родныя з Літвы і спытаюцца, дзе купіць на памяць сувенір з сімвалам Беларусі, больш не прыйдзецца бегаць па гандлёвых кропках Мінска — досыць прыйсці на праспект Незалежнасці, 77. Учора там адкрылася спецыялізаваная крама выдавецтва “Беларускі Дом друку” “Свет сімвалаў”. У асартыменце — тавары з беларускай сімволікай.

Калі наступным разам прыедуць родныя з Літвы і спытаюцца, дзе купіць на памяць сувенір з сімвалам Беларусі, больш не прыйдзецца бегаць па гандлёвых кропках Мінска — досыць прыйсці на праспект Незалежнасці, 77. Учора там адкрылася спецыялізаваная крама выдавецтва “Беларускі Дом друку” “Свет сімвалаў”. У асартыменце — тавары з беларускай сімволікай.

— Гэта новая старонка ў гісторыі нашага прадпрыемства, — расказвае генеральны дырэктар Беларускага Дома друку Раман Алейнік. — Мы друкавалі на паперы, кардоне, займаліся ўпакоўкай і пластыкай. А цяпер будзем вырабляць  прадукцыю па тэхналогіі друку на тканіне. Наша мэта — у першую чаргу задаволіць патрэбы дзяржавы ў сцягах, гербах і іншай прадукцыі з сімволікай.
Салон-крама “Свет сімвалаў” адкрыты па даручэнні Прэзідэнта Беларусі.
— У вельмі сціслыя тэрміны ўдалося запусціць вытворчасць, напоўніць стэнды прадукцыяй, — расказвае намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Юрый Назараў. — Праца зроблена якасна і годна. Вядома, выраб дзяржаўнай сімволікі патрабуе пільнай увагі. Неабходна дакладна захаваць прапорцыі, каларыстыку. У Беларускага Дома друку гэта атрымліваецца выдатна.
Чалавек, які прыйшоў у краму, можа купіць не толькі прадукцыю выдавецтва, але


і іншых беларускіх прадпрыемстваў, звязаную з дзяржаўнай сімволікай. “Галаграфічная індустрыя”, напрыклад, прадаставіла краме лямпы на галаграфічнай аснове з выявай беларускага герба, брэсцкая фабрыка сувеніраў “Славянка” — разьбяныя падстаўкі пад сцягі. Між тым Дом друку прапаноўвае і камерцыйную прадукцыю: календары з выявай Белавежскай пушчы, карціны Шагала, надрукаваныя на тканіне...
— Упершыню ў рэспубліцы мы вырабілі сцяжкі на аўтамабілі, — Раман Алейнік дэманструе наведвальнікам крамы невялікі сцяжок са слоганам “Я люблю Беларусь”. — Ёсць такія ж з выявай беларускай сімволікі. Ідэю аўтамабільных сцяжкоў мы падгледзелі ў замежных краінах, дзе на масавыя і дзяржаўныя святы іх мацуюць на машыны. Яны прыгожа развяваюцца падчас язды, надаюць дынаміку святу.
У салоне працуе дызайнер. Ён дапамагае вызначыцца з пакупкай і аформіць заказ. Да прыкладу, прыйшоў заказчык — бацька шматлікага сямейства, які хоча пазначыць кожнае дзіця індывідуальнай майкай. Дызайнер стварае сюжэт, заказчык згаджаецца, і эскіз адпраўляецца ў друк. Праз некалькі гадзін можна забіраць гатовы выраб.
— Ёсць у асартыменце і ўтылітарныя рэчы, — расказвае Раман Алейнік. — Да прыкладу, жалюзі з тканіны. Можам нанесці на іх цікавы пейзаж ці партрэт чалавека.
У планах новага салона — супрацоўніцтва з дызайн-студыямі, Домам моды, Міністэрствам культуры.
— Мы можам вырабляць дэкарацыі для спектакляў, плакаты на святы, вулічныя сцягі, — гаворыць генеральны дырэктар Дома друку. — Новае абсталяванне дазваляе друкаваць на тканіне шырынёй 3 метры 20 сантыметраў. У Беларусі такога больш няма, максімум — 1,5 метра.
Даўжыня тканіны неабмежавана: сваёй прадукцыяй Беларускі Дом друку можа абматаць нават стадыён “Дынама”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter