Свет Радзiмы

Якiм бачаць свет нашы дзецi? Уяўленне аб гэтым дае “Свет маёй Радзiмы” — кнiга-фотаальбом юных мастакоў Рэспублiканскай гiмназii-каледжа мастацтваў iмя I.В.Ахрэмчыка. Яе прэзентацыя адбылася ўчора ў рамках XIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу на стэндзе РУП “Мiжнародны цэнтр iнтэграцыйнай iнфармацыi. Грамадскi прэс-цэнтр Дома прэсы”.

Па словах намеснiка дырэктара гiмназii-каледжа Пятра Багданава, мала якая навучальная ўстанова можа пахвалiцца такiм фалiянтам, у якiм сабраны творы юных навучэнцаў розных гадоў. Многiя маладыя мастакi “школы Ахрэмчыка” — стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter